Рэйс 815 — выдуманы авіярэйс з амэрыканскага тэлесэрыалу Згубленыя, ад якога распачалася сюжэтная лінія гісторыі пасажыраў гэтага рэйсу, якія перажылі катастрофу і апынуліся на трапічнай высьпе ў Ціхім Акіяне.
Рэйс 815 выдуманай авіякампаніі «Oceanic Airlines» накіроўваўся з Сыднэю ў Лос-Анджэлес на самалёце Боінг-777.
Адразу пасьля катастрофы пачынаюцца дзеяньні першай сэрыі першага сэзону, але пасьля ў той самай сэрыі ў флэшбэках вачыма пасажыраў, што выжылі прадстаўлена сама катастрофа з «сярэдзіны самолёту». У Другім і трэціх сэзонах катастрофа паказваецца ў выглядзе з выспы па аднаму разу.
Падставаю крушэньня сталася магнітная анамалія, выкліканая магнітам станцыі «Лебедзь» праекту Dharma Initiative. Самалёт разваліўся на тры часткі: насавую, фюзэляжную і хваставую. Насавая частка звалілася ў джунглях, центральная на бераг, а хвастовая ў акіян, недалека ат гавані.
|