Рэнга (па-японску: 連歌) — форма ланцужковага вершаскладаньня, узьнікла ў Японіі ў Сярэднявеччы. У стварэньні рэнгі ўдзел прымае не адзіны паэт, а некалькі.
Складаецца з чаргаваньня танка, што таксама ўзьніклі ў Сярэднявеччы. Танка можа аб’ядноўвацца ў твор да 100 строфаў, верхнія слупкі (хоку) маюць 5:7:5 складоў, ніжнія слупкі (мацуку) маюць 7:7 складоў. Пазьней з хоку вылучыўся самастойны жанр паэзіі хайку.
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |