Рэспубліка Іскалату Iskolata Republika | ||||
| ||||
| ||||
Афіцыйная мова | латыская, расейская | |||
Сталіца | Цэсіс, пазьней Валка |
Рэспу́бліка І́скалату (па-латыску: Iskolata Republika) — умоўная назва латвійскага савецкага дзяржаўнага ўтварэньня на неакупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Відзэмэ[1] й Латгаліі[2] са сьнежня 1917 да лютага 1918 году.
24 сьнежня 1917 году (6 студзеня 1918 году) у латвійскім горадзе Валка Выканаўчы камітэт Рады працоўных, салдацкіх і безьзямельных дэпутатаў Латвіі (Іскалат) прыняў дэклярацыю пра самавызначэньне Латвіі. Была ўтвораная Савецкая Латвія (так званая Рэспубліка Іскалату), улада якой распаўсюджвалася на раёны Латвіі, не занятыя нямецкімі войскамі. Старшынём ураду Рэспублікі Іскалату стаў Фрыцыс Розіньш. Напачатку наступнага году нямецкія войскі занялі ўсю тэрыторыю сучаснай Латвіі.