Сайман Кузьнец

Сайман Кузьнец
анг. Simon Smith Kuznets
Дата нараджэньня 30 красавіка 1901(1901-04-30)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Пінск, Менская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 8 ліпеня 1985(1985-07-08)[4] (84 гады)
Месца сьмерці Кембрыдж, акруга Мідлсэкс(en), штат Масачусэтс, ЗША
Месца вучобы Калюмбійскі ўнівэрсытэт (1923)
Занятак эканаміст, статыстык
Навуковая сфэра Эканоміка
Месца працы Гарвардзкі ўнівэрсытэт (1960—1971)
Вядомы як Тлумачальнік гаспадарчага росту(en)
Сябра ў Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Амэрыканскае філязофскае таварыства[d][5], Амэрыканская асацыяцыя прасоўваньня навукі[d][5], Нацыянальная акадэмія навук ЗША і Эканаметрычнае таварыства[d][6]
Навуковы кіраўнік Ўэслі Мітчэл(en)
Узнагароды Нобэлеўская прэмія па эканоміцы (1971)

Са́йман Сьміт Кузьне́ц (нар. Шы́ман Абра́мавіч Кузьне́ц; 1901, Пінск, цяпер Берасьцейская вобласьць, Беларусь — 1985, Кембрыдж, штат Масачусэтс, ЗША) — амэрыканскі эканаміст родам зь Беларусі. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы (1971) «за эмпірычнае абгрунтаванае тлумачэньне эканамічнага росту, якое прывяло да новага, больш глыбокага разуменьня эканамічнай і сацыяльнай структуры і працэсу разьвіцьця ў цэлым».

Нарадзіўся ў габрэйскай сям’і ў Пінску, дзе, як мяркуецца, навучаўся ў гарадзкім рэальным вучылішчы, пасьля чаго сям’я пераехала ў Роўна, а ў 1915 годзе, у сувязі з высяленьнем габрэяў з прыфрантавой зоны, у горад Харкаў. Тут Кузьнец вучыўся ў 2-м рэальным вучылішчы (26 кастрычніка 1915 — 16 траўня 1917 г.) і ў Харкаўскім камэрцыйным інстытуце.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Simon Smith Kuznets // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ Simon Kuznets // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  3. ^ Brozović D., Ladan T. Simon Kuznets // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с.
  4. ^ nobelprize.org (анг.)Nobel Foundation.
  5. ^ а б NNDB (анг.) — 2002.
  6. ^ https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/memoriam