Салда́т (ад лац. Soldus, Solidus — манэта або ад італ. Soldo — манэта, жалаваньне), таксама жаўне́р:
1. першае, малодшае, ніжняе, вайсковае званьне, радавы ў войсках многіх дзяржаваў;
2. катэгорыя ваеннаслужачых і ваеннаабавязаных ва Ўзброеных Сілах шэрагу дзяржаваў;
3. у шырокім сэнсе — ваенны чалавек у любым званьні дасьведчаны ў вайсковай справе; які валодае вайсковымі якасьцямі.
4. у пераносным сэнсе — удзельнік якой-небудзь арганізацыі або грамадзкага руху, які прысьвяціў сябе служэньню іх мэтам і задачам (напрыклад, салдат рэвалюцыі).