Сальрэсо́ль — штучная мова, якую ў 1817 годзе стварыў француз Жан Франсуа Сюдр (Jean François Sudre). Альфабэт гэтай мовы грунтуецца на сямі нотах сальфэджыо, адсюль пайшла назва мовы: sol-re-sol, што і азначае «мова».
Словы гэтай мовы магчыма выражаць:
do, re, mi, fa, sol, la, si
ці скарочана: d, r, m, f, so, l, s
1, 2, 3, 4, 5, 6, 7
чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы
Розныя варыянты выражэньня дазваляюць ужываць мову сальрэсоль людзям з абмежаванымі магчымасьцямі: сьляпым ці глуханямым.
Слоўнік сальрэсоля створаны поўнасьцю a priori. Словы згрупаваны ў катэгорыі:
Антонімы ўтвараюцца інвэрсіяй:
Часьціны мовы пазначаюцца розным месцам націску ў слове (дзеясловы — без націску, назоўнікі — націск на першым складзе, прыметнікі — на перадапошнім, прыслоўі — на апошнім).
Сальрэсоль некаторы час была даволі папулярная, але потым саступіла больш пасьпяховым мовам: валяпюк і эспэранта.
|