Салікамск

Салікамск
рас. Соликамск
Герб Салікамску Сьцяг Салікамску
Дата заснаваньня: 1430
Горад з: 5 красавіка 1926
Былая назва: Усольле на Камскам, Усольле Камскае, Соль Камская.
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Пермскі край
Плошча: 165,5 км²
Вышыня: 150 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 95 828 чал.
шчыльнасьць: 579,02 чал./км²
Часавы пас: UTC+5
Тэлефонны код: +7 34253
Паштовы індэкс: 618500
АКАТУ: 57 430
Нумарны знак: 59, 81, 159
Геаграфічныя каардынаты: 59°38′0″ пн. ш. 56°46′0″ у. д. / 59.63333° пн. ш. 56.76667° у. д. / 59.63333; 56.76667Каардынаты: 59°38′0″ пн. ш. 56°46′0″ у. д. / 59.63333° пн. ш. 56.76667° у. д. / 59.63333; 56.76667
Салікамск на мапе Расеі
Салікамск
Салікамск
Салікамск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://adm.solkam.ru/

Саліка́мскместа ў Пермскім краі Расеі, адміністрацыйны цэнтар Салікамскага раёну. Мае насельніцтва 95 828 чалавек. Зьяўляецца трэцім местам паводле колькасьці жыхароў у Пермскім краі. Места Салікамск знаходзіцца ў складзе мескае акругі Салікамску.

Места знаходзіцца на поўнач ад адміністрацыйнага цэнтру Пермскага краю места Перм на адлегласьці 202 км (па дарозе), 368 км (па чыгунцы). Каля места цякуць рэкі: Усолка, Баравая, якія далей упадаюць у раку Кама. Да места ідзе чыгунка зь Пярмі, дзе Салікамск зьяўляецца апошнім прыпынкам (тупіком). Маецца прыстань на вадасховішчы. Места займае плошчу 165,5 км².

Першыя згадкі аб Салікамску былі ў 15 стагодзьдзі. Каля 1430-х гадоў з Волагды (тады гэтае места было ў складзе Ноўгараду) прыехалі купцы, якія пачалі тут здабываць соль. Гэты промысел быў доўгі час галоўным заняткам месьцічаў. Назва места часта мянялася, але ва ўсіх назовах было слова “соль”. У 1506 годзе места назвалі – Усольле на Камскам, потым Усольле Камскае. З 17 стагодзьдзя места было вядомае пад назваю Соль Камская.

Саборная калакольня

З 1472 году Салікамск далучаны да Маскоўскай дзяржавы (потым Расеі). У XVII стагодзьдзі пачынаецца здабыча й пераапрацоўка медзі. Места адначасова становіцца адным з найважнейшых месцаў гандлю паміж Расеяй, Сыбір’ю і Кітаем. Пасьля пашырэньня здабычы солі на ніжняй Волзе места Салікамск пачынае западаць і ў 19 стагодзьдзі пераўтвараецца ў мястэчка. Толькі 5 красавіка 1926 году Салікамск атрымаў статус места. У 1930—1940-х гадох места стала месцам бальшавіціх рэпрэсіяў. Нават зараз у ваколіцах места знаходзіцца шмат турмаў.

Мясцовыя ўлады Салікамскае мескае акругі маюць наступную будову:

  • Мескі савет (Дума);
  • Галава места;

Мэрам места з 2006 году зьяўляецца Сяргей Дзявяткаў.

Салікамск — адзін з найбуйнейшых прамысловых асяродкаў на поўначы Пермскага краю. Асноўныя заняткі тамтэйшых прадпрыемстваў — пераапрацоўка соляў (натравых і калевых) і руды (магнавай, трохі меднай і жалезнай), вытворчасьць угнаеньняў з соляў, дрэваапрацоўка зь лесу, што знаходзіцца навокал ад места. Ëсьць прадпрыемствы машынабудаваньня. Ёсьць вайсковая прамысловасьць. Ёсьць мясцовы мясакамбінат і малочны камбінат, але яны маюць значэньне толькі на тамтэйшым рынку.

Звалка солі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Салікамсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў