Саму Кастыльеха | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 студзеня 1995[1][2][3] (29 гадоў) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 67 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Валенсія | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2015 2015—2018 2018—2022 2022— 2023—2024 |
Маляга Вільярэал Мілян Валенсія → Сасуолё (арэнда) |
34 (1) 91 (9) 86 (7) 25 (4) 17 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Самуэль Кастыльеха Асуага (па-гішпанску: Samuel Castillejo Azuaga; нар. 18 студзеня 1995 году) — гішпанскі футбаліст, ўінгер клюбу «Валенсія». Нарадзіўся ў Барсэлёне, дзе працаваў нейкі час ягоны бацька, але сям’я хутка пераехала ў Андалюзію. Кастыльеха выхоўваўся ў «Малязе», дзе дэбютаваў, але хутка разам з аднаклюбнікам Саму Гарсіяй перайшоў у склад «Вільярэалу»[4]. Улетку 2018 году паводле пагадненьня далучыўся да «Міляну», у той час як у адваротным кірунку выправіўся Карляс Бака[5]. У 2021 годзе італьянцы мелі жаданьне прадаць гульца, але з пакупнікамі яны ня здолелі дамовіцца. У выніку Кастыльеха правёў сэзон 2021—2022 гадоў у «Міляне», які стаў чэмпіёнам, але на пляцоўцы амаль не зьяўляўся. У заяўку ў Лігу чэмпіёнаў ён нават не патрапіў. 12 ліпеня 2022 году вярнуўся ў Гішпанію, склаўшы трохгадовую ўгоду з «Валенсіяй»[6].
«Мілян»: