Сан-Вісэнці | |||||
![]() | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1532 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 6 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 13 | ||||
Паштовы індэкс: | 11300-000 até 11399-999 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 23°57′59.1037″ пд. ш. 46°23′10.1044″ з. д. / 23.966417694° пд. ш. 46.386140111° з. д.Каардынаты: 23°57′59.1037″ пд. ш. 46°23′10.1044″ з. д. / 23.966417694° пд. ш. 46.386140111° з. д. | ||||
Сан-Вісэнці на мапе Бразыліі ![]() ![]() Сан-Вісэнці | |||||
![]() | |||||
http://www.saovicente.sp.gov.br/ |
Сан-Вісэ́нці (па-партугальску: São Vicente) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала амаль 368 тысяч чалавек[2]. Горад ёсьць часткай мэтраполіі Байшада-Сантыста, якая месьціцца на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяну.
Места стала першым сталым партугальскім паселішчам у Амэрыцы[3] і першай сталіцай капітанства Сан-Вісэнці, якое на сёньня амаль цалкам супадае зь межамі штату Сан-Паўлу. Закладзена было як вёска ў 1532 годзе Мартымам Афонсу дзі Соўзам, і першапачаткова кіраваўся шэрагам партугальскіх каляністаў, якія займаліся гандлем тубыльцаў-рабоў. Места сталася першым горадам у Амэрыцы, дзе калі-небудзь была дэмакратычна абраная меская рада, што адбылося 22 жніўня 1532 году[4].
3 лютага 1583 году ля гораду ў акіяне адбылася бітва пры Сан-Вісэнці, калі ангельскія вайсковыя караблі былі атакаваныя гішпанскай флятыліяй. Гішпанцы былі вымушаныя адступіць, страціўшы адзін галеон, які патануў[5]. Сан-Вісэнці разьмешчаны як на мацерыку, гэтак і на аднайменным востраве. Каб злучыць астраўную частку гораду з мацерыком і местам Прая-Грандзі ў 1914 годзе бразыльскі інжынэр Сатурыну дэ Брыту пабудаваў падвесны мост. Места засяроджана на турызьме, у тым ліку дзякуючы ўсталявану пэўных дзяржаўных умоваў.