Сандэрлэнд (футбольны клюб)

Сандэрлэнд
Поўная назва па-ангельску: Sunderland Association Football Club
Заснаваны 1879
Горад Сандэрлэнд, Ангельшчына
Стадыён Стэдыюм оф Лайт
Умяшчальнасьць: 48 300
Кіраўнік Эліс Шорт[d], Ст’юарт Доналд[d][1] і Кірыл Люі-Дрэйфюс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2023—2024 16 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
safc.com (анг.)

«Сандэрлэнд» (па-ангельску: Sunderland Association Football Club) — ангельскі футбольны клюб з аднайменнага гораду, адзін з найстарэйшых клюбаў Ангельшчыны (заснаваны ў 1879 годзе). «Сандэрлэнд» зьяўляецца шасьціразовым чэмпіёнам Ангельшчыны, прычым усе гэтыя перамогі былі дасягнутыя да Другой сусьветнай вайны, а пасьля Першай сусьветнай было выйграна толькі адно першынство Ангельшчыны: у 1892, 1893, 1895, 1902, 1913 і ў 1936. Найвышэйшае дасягненьне клюбу пасьля Другой сусьветнай вайны — перамога ў Кубку Ангельшчыны ў 1973 годзе. У апошні час клюб нярэдка пакідаў Прэм’ер-Лігу.

«Сандэрлэнд» доўгі час зьяўляўся рэкардсмэнам чэмпіянату па колькасьці праведзеных у ёй сэзонаў запар: клюб не пакідаў яе на працягу 68 сэзонаў, з 1890 па 1958 год. Гэты рэкорд быў пабіты «Арсэналам» у 1992 годзе. Свае хатнія матчы з 1997 году «Сандэрлэнд» праводзіць на «Стэдыюм оф Лайт», зьмяшчальнасьць якога пасьля рэканструкцыі 2000 году складае 49 тысячаў чалавек. Да гэтага клюб выступаў на стадыёне «Рокер Парк». Найбольш прынцыповымі для «Сандэрлэнду» зьяўляюцца матчы зь «Ньюкасл Юнайтэд». Гэтыя матчы вядомыя ў Ангельшчыне пад назвай Тайн-Ўірскае дэрбі, а першы матч паміж гэтымі камандамі адбыўся ў 1898 годзе.

17 кастрычніка 1879 году жыхар Сандэрлэнду школьны настаўнік Джэймз Элан заснаваў «Sunderland District & Teachers Assosiation Football Club»[3]. Першую афіцыйна зарэгістраваную гульню каманда правяла 13 лістапада 1880 году супраць «Фэрыгіл Атлетык» і прайграла яе зь лікам 1:0. Першым хатнім стадыёнам для каманды стаў «Блу Гаўс Філд», недалёка ад школы Джэймза Элана ў Гэндане. Клюб зьмяніў яшчэ тры стадыёны перад тым, як хатнім ў 1886 годзе стаў «Ньюкасл Роўд». У 1881 году назва клюбу была зьменена на «Sunderland Association Football Club», пасьля таго, як да яму дазволілі далучацца людзям іншых прафэсіяў, а ня толькі настаўнікам. Гэта дазволіла прыцягваць большую колькасьць гульцоў і палепшыла матэрыяльную базу клюбу. Элан быў не задаволены тым, што клюб імкнецца стаць прафэсійным. У 1888 годзе ён пакінуў клюб і заснаваў іншы — «Сандэрлэнд Альбіён». Два клюбы з Сандэрлэнду канкуравалі паміж сабой да 1892 году, калі «Альбіён» быў расфармаваны.

Першым трэнэрам «Сандэрлэнду» стаў Том Ўотсан, які быў прызначаны на гэтую пасаду ў жніўні 1889 году. У гэты час іхныя матчы складаліся зь мясцовых спаборніцтваў, Кубка Ангельшчыны й таварыскіх матчаў з клюбамі Футбольнай лігі. З прычыны росту папулярнасьці каманда падала заяўку на ўдзел у Футбольнай лізе. На сходзе лігі, які разглядаў гэтую заяўку, клюб прапанаваў аплаціць усе выдаткі іншых клюбаў зьвязаныя з дарогай у Сандэрлэнд. У сэзоне 1890—1891 гадоў «Сандэрлэнд» дапусьцілі ў Футбольную лігу. Ён замяніў «Сток Сіці», які заняў апошняе месца ў папярэднім сэзоне й ня быў пераабраны, такім чынам «Сандэрлэнд» ёсьць першым клюбам, які ўвайшоў у лігу пасьля ейнага стварэньня ў 1888 годзе.

  1. ^ The Guardian.com, The Guardian (анг.) — 1999. — ISSN 1756-3224; 1354-4322
  2. ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/289
  3. ^ Paul Days, John Hudson, Bernard Callaghan. «Sunderland AFC: The Official History 1879–2000»(недаступная спасылка). — Business Education Publishers Ltd, 1999. — P. 336. — ISBN 978-0-9536984-1-7.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]