Санталавыя | |
Амяла белая (Viscum album) — беларускі від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Санталакветныя (Santalales) |
Сямейства | Санталавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Santalaceae R.Br. | |
Санталавыя (Santalaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 43 родаў і 1000 відаў[1].
Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы ці хмызьнякі, радзей дрэвы, звычайна каранёвыя геміпаразыты, зрэдку паветраныя паўпаразыты (Dendrotrophe і Phacellaria), ў асноўным голыя, радзей валасатыя, валасы простыя. Лісьце звычайна чарговае (супратыўнае ў Buckleya), часам лускападобнае (адсутнічае ў Phacellaria), суцэльнае, прылісткі адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьці або (рэдка) адзіночныя, двухполыя або аднаполыя, вельмі дробныя, маюць 3–6(8) лісьцікаў. Плоды — арэх, касьцянка. Насеньне 1[2][3][4].
Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, але ў значнай ступені — тропікі[2][3][4].
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |