Санэр Сагасэн | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 верасьня 1995[1] (29 гадоў) | |
Рост | 195 см | |
Вага | 94 кг[3] | |
Пазыцыя | паўсярэдні | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Кальстад | |
Нумар | 5 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2012—2013 | Кальстад | |
2013—2014 | Гасьлюм[d] | |
2014—2017 | Ольбарг | |
2017—2020 | Пары Сэн-Жэрмэн | |
2020—2023 | Кіль | |
2023— | Кальстад | |
Зборныя | ||
2013— | Нарвэгія | 105 (498) |
Са́нэр Са́гасэн (па-нарвэску: Sander Sagosen) — нарвэскі гандбаліст клюбу «Кальстад» і нацыянальнай зборнай Нарвэгіі.
Даволі хутка гулец прайшоў шлях выступаў у другім наврэскім гандбольным дывізіёне да запрашэньня ў дацкі «Ольбарг». 5 кастрычніка 2014 году Сагасэн дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў у хатнім матчы «Ольбарга» супраць швайцарскага «Шафгаўзэн Кадэтэн» (23:23), але галявымі дзеямі не адзначыўся. Ужо праз тыдзень 12 кастрычніка ў хатнім матчы таго ж турніру нарвэжац стаў найлепшым бамбардзірам сваёй каманды, трапна закінуўшы 9 мячоў у браму вугорскага «Піку», але датчане атрымалі паразу зь лікам 25:28. У 2017 годзе перашоў да складу францускага «Пары Сэн-Жэрмэну», склаўшы зь ім трохгадовы кантракт[4]. У новым клюбе стала даваў добры вынікі, а паводле вынікаў Лігі чэмпіёнаў ЭГФ 2017—2018 гадоў быў абраны найлепшым левым плэймейкерам спаборніцтва[5]. 22 сакавіка 2019 году стала вядома, што ў 2020 годзе Сагасэн далучыцца да нямецкага «Кілю»[6]. Па заканчэньні кантракту улетку 2023 году Сагасэн пакінуў «Кіль» і вярнуўся ў «Кальстад»[7][8].