Сараева (футбольны клюб)

Сараева
Поўная назва Fudbalski klub Sarajevo
Заснаваны 24 кастрычніка 1946
Горад Сараева, Босьнія і Герцагавіна
Стадыён Асім Ферхатавіч-Хасе
Умяшчальнасьць: 37 500
Кіраўнік Вінсэнт Тан[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Сараева» (па-басьнійску: Sarajevo) — басьнійскі футбольны клюб з гораду Сараева, зьяўляецца адным з самых папулярных клюбаў краіны. Заснаваны 24 кастрычніка 1946 году. «Сараева» быў самым пасьпяховым клюбам з СР Босьніі і Герцагавіны ў складзе былой Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Рэспублікі Югаславіі, выйграўшы два чэмпіянаты Югаславіі й заняўшы пяты радок у выніковай табліцы чэмпіянату ўсіх часоў. На сёньня «Сараева» зьяўляецца адным з самых вядомых удзельнікаў басьнійскай лігі, дзе стаўся пяціразовым чэмпіёнам Босьніі і Герцагавіны, сяміразовым уладальнікам Кубка Босьніі і Герцагавіны.

У 2013 годзе клюб быў набыты малазійскім прадпрымальнікам Вінцэнтам Танам, які таксама зьяўляецца ўладальнікам клюбу ангельскай Прэм’ер-лігі «Кардыф Сіці».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]