Сараеўскае забойства | |
![]() Тагачасная ілюстрацыя забойства | |
Месца атакі | Сараева |
---|---|
Цэль атакі | Забойства эрцгерцага Франца Фэрдынанда |
Дата | 28 чэрвеня 1914 году |
Спосаб атакі | Стрэлы зь пісталету |
Зброя | Браўнінг FN Model 1910 |
Колькасьць ахвяраў | 2 |
Колькасьць тэрарыстаў | 6 |
Тэрарысты | Гаўрыла Прынцып |
Арганізатары | Чорная рука |
Геаграфічныя каардынаты | 43°51′29″ пн. ш. 18°25′44″ у. д. / 43.85806° пн. ш. 18.42889° у. д.Каардынаты: 43°51′29″ пн. ш. 18°25′44″ у. д. / 43.85806° пн. ш. 18.42889° у. д. |
Сараеўскае забойства на мапе Босьніі і Герцагавіны ![]() ![]() Сараеўскае забойства |
Сараеўскае забойства — забойства 28 чэрвеня 1914 году эрцгерцага Франца Фэрдынанда, спадчыньніка аўстра-вугорскага стальцу, і яго жонкі герцагіні Сафіі Гогэнбэрг у Сараева сэрбскім гімназістам Гаўрылам Прынцыпам, чальцом сэрбскай тэрарыстычнай арганізацыі «Млада Босна». Прынцып уваходзіў у групу з 5 тэрарыстаў, якія каардынаваліся Данілам Ілічам.
У Сэрбіі меўся шэраг нацыяналістычных арганізацыяў, якія ставілі сваёй мэтай абʼяднаньне паўднёвых славян і стварэньне «Вялікай Сэрбіі». Сярод афіцэраў сэрбскай арміі існавала тайная арганізацыя пад назвай «Чорная рука». Мэтай яе было вызваленьне сэрбаў, якія знаходзіліся пад уладай Аўстра-Вугоршчыны. Правадыром «Чорнай рукі» быў палкоўнік Драгуцін Дзьмітрыевіч, па мянушцы «Апіс», начальнік сэрбскай контрвыведкі. Урад Пашыча яго пабойваўся. Сэрбскі ўрад здагадваўся пра змову і не ўхваляў яе, але і не перашкаджаў «Чорнай руцэ».
Забойства стала нагодай для пачатку Першай сусьветнай вайны.
Сараеўскае забойства — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў