Сардэчна запрашаем у Сараева | |
Welcome to Sarajevo | |
Жанр | драматычны фільм[1][2] і ваенны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | Майкл Ўінтэрботам |
Сцэнарыст | Фрэнк Котрал Бойз Майкл Нікалсан |
Прадусар | Грэм Брадбэнт Дэміэн Джонс Ісьмет Арнаталік |
У ролях | Стывэн Дылэйн Марыса Тамэй Вудзі Харэльсан |
Кампазытар | Эдрыян Джонстан |
Апэратар | Даф Хобсан |
Мантаж | Трэвал Вэйт |
Мастак | Mark Geraghty[d][3] |
Вытворчасьць | Channel Four Films Dragon Pictures |
Распаўсюд | InterCom[d] і Fandango at Home[d] |
Дата выхаду | 9 траўня 1997 (27 гадоў таму) |
Працягласьць | 103 хвілін |
Краіна | Вялікабрытанія ЗША |
Мова | ангельская басьнійская харвацкая сэрбская |
Бюджэт | $9 000 000 |
Прыбытак | У ЗША - $334 319 |
Старонка на IMDb |
Сардэчна запрашаем у Сараева (па-ангельску: Welcome to Sarajevo) — мастацкі фільм сумеснай вытворчасьці ЗША і Вялікабрытаніі па кнізе Майкла Нікалсана.
1992 год. Абложаная сталіца Босьніі Сараева увесь час пад абстрэламі. Грамадзянскае насельніцтва жыве ў пастаянным страху перад артылерыйскімі і снайпэрскімі абстрэламі.
Нягледзячы на пастаянную сьмяротную небясьпеку, міжнародная каманда тэлежурналістаў на чале з бясстрашным Флін вядзе рэпартажы з разбуранай вайной краіны, паказваючы сьвету жахі, што тут адбываюцца.
Брытанскі рэпарцёр Хэндэрсан насуперак «журналісцкай этыцы» спрабуе з дапамогай супрацоўніцы амэрыканскай гуманітарнай місіі Ніны вывезьці ў бясьпечнае месца дзяцей з сірочага прытулку, які знаходзіцца на самай лініі фронту…
Сусьветная прэм’ера фільма адбылася 9 траўня на Канскім кінафэстывалі 1997 году[4], дзе ён быў намінаваны на «Залатую пальмавую галіну». Падчас 69-й цырымоніі ўзнагароджаньня Нацыянальнай рэцэнзіі ў ЗША (1997) фільм атрымаў «Адмысловае прызнаньне за дасканаласьць у кінавытворчасьці».