Сартрувіль | |||
| |||
Краіна: | Францыя | ||
Кіраўнік: | П’ер Фон[d] | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 22 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Паштовы індэкс: | 78500 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°56′43″ пн. ш. 2°10′12″ у. д. / 48.94528° пн. ш. 2.17° у. д.Каардынаты: 48°56′43″ пн. ш. 2°10′12″ у. д. / 48.94528° пн. ш. 2.17° у. д. | ||
Сартрувіль | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://sartrouville.fr |
Сартрувíль (па-француску: Sartrouville) — места і муніцыпалітэт у Францыі, у рэгіёне Іль-дэ-Франс, дэпартамэнт Іўлін. Насельніцтва — 51 967 (2017)[3]. Муніцыпалітэт месьціцца за 17 км ад Парыжу, за 15 км ад Вэрсалю.
Няма дадзеных, якія сьведчылі б пра тое, што Сартрувіль быў заселены ў дагістарычны час[4].
Тэрыторыя Сартрувілю хутчэй усяго была заселеная ў гала-рымскі пэрыяд, таму што зброя гэтага пэрыяду была знойдзеная на месцы Марсавага поля, недалёка ад царквы і могілак, якія яе атачалі. У пясчаных кар’ерах Вадуара былі знойдзеныя некалькі саркафагаў, якія, здаецца, датуюцца гала-рымскай эпохай, а таксама косткі і ржавая зброю таго часу. Блізкасьць месца пад назвай Camp сьведчыць аб наяўнасьці тут гала-рымскага лягеру[4].
Сартрувільская бажніца была ўзьведзеная ў XII—XIII стагодзьдзях[5].
Пасьля Другой сусьветнай вайны ў 1952 годзе ў Сартрувіль з Парыжу перабраліся некалькі беларускіх сем’яў і пабудавалі там дамы: сярод іх сям’я Ўладзімера і Эвэліны Шыманцоў зь дзецьмі Івонкай Сурвілай і Лявонам Шыманцом. Бацькі Івонкі Сурвілы і Лявона Шыманца да сьмерці пражылі ў Сартрувілі, пахаваныя на мясцовых могілках[6].