Саскачэван | |
(па-ангельску: Saskatchewan River) | |
мост на рацэ Саскачэван | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Паўднёвы й Паўночны Саскачэван |
Вусьце | Вініпэг |
Краіны басэйну | Канада |
Вобласьці | Саскачэван і Манітоба |
Даўжыня | 547 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 634 м3/с |
Плошча басэйну | 335900 км2 |
Месцазнаходжаньне | |
Мапа басэйну ракі Саскачэван | |
Саскачэван (па-ангельску: Saskatchewan River) — адна з буйных рэк на поўдні Канады. Рака працякае па правінцыях Саскачэван і Манітоба. Яе даўжыня складае 547 кілямэтраў, сьцёк — 634 м³/с у возера Вініпэг, плошча басэйну — 335900 км². Рака бярэ свой пачатак ад злучэньня рэк Паўночны й Паўднёвы Саскачэван у правінцыі Саскачэван. Абедзьве ракі бяруць свой пачатак у Скалістых гарах правінцыі Альбэрта. Басэйн ракі Саскачэван улучае частку штата Мантана ў ЗША, частку правінцыі Манітоба, правінцыі Саскачэван і Альбэрта ў Канадзе. На тэрыторыі басэйну пражывае каля 3 мільёнаў чалавек. На рацэ пабудаваны 2 гідраэлектрастанцыі. Адна знаходзіцца ў Саскачэване, другая — у Манітобе.
«Саскачэван» у перакладзе зь мовы Кры isiskāciwani-sīpiy азначае «Хуткая рака».
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |