Саскылах

Саскылах (па-расейску: Саскылах, па-якуцку: Сааскылаах) — сяло ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Анабарскага ўлусу (раёну) Рэспублікі Саха (Якутыя).

Разьмешчанае за Паўночным палярным колам, на правым беразе ракі Анабар. Знаходзіцца на адлегласьці ад Якуцку: наземным шляхам 2521 км, паветраным 1285 км, водным 2835 км. Цэнтар Саскыласкага нацыянальнага насьлегу. Аэрадром, рачная прыстань. Насельніцтва: 3814 чал (2007).

  • Саскылах. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 74.