Сафійская вобласьць | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | вобласьць Баўгарыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Сафія[1] |
Дата ўтварэньня | 8 студзеня 1999 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне Сафійскай вобласьці | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | усходнеэўрапейскі час |
Код ISO 3166-2 | BG-23 |
Код аўтам. нумароў | СО |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Сафі́йская вобласьць (па-баўгарску: Софийска област) — адна з 28 абласьцей Баўгарыі, разьмешчаная на захадзе краіны, часткова мяжуючы з захаду з Сэрбіяй. Вобласьць займае плошчу 7059 км², зьяўляючыся такім чынам другой паводле велічыні ў Баўгарыі[3]. Колькасьць насельніцтва ацэньваецца ў 247 489 чалавек паводле стану на 2011 год, большасьць зь якіх ёсьць баўгарамі (91,42%). Іншай прыкметнай этнічнай групай зьяўляюцца цыганы (7,40%). Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца Сафія, якая аднак не ўваходзіць у склад вобласьці, фармуючы ўласную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку.