Сафійскі мэтрапалітэн | |
Станцыя Абэля | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Сафія, Баўгарыя |
Пачатак працы | 28 студзеня 1998 |
Лініі |
2 лініі Даўжыня: 40 км |
Колькасьць станцыяў | 35 |
Пасажырапаток на дзень | 350 тыс. (2015) |
Схема мэтрапалітэну | |
Сафійскі мэтрапалітэн (па-баўгарску: Софийско метро) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Сафіі, сталіцы Баўгарыі, адзіны мэтрапалітэн у краіне. Адкрыты 28 студзеня 1998 году.
Складаецца зь дзьвюх лініяў працягласьцю 40 км, з 35 станцыямі. Сярэдняя адлегласьць паміж станцыямі 1100 м, даўжыня плятформаў на Першым радыюсе 120 м (разьлічаныя на 6 вагонаў стандартнай даўжыні), а на Другім радыюсе 104 м. Выкарыстоўваецца каляіна 1435 мм, стандартная для Эўропы. Сілкаваньне ад кантактнай рэйкі, з напружаньнем 825 В. Максымальная хуткасьць цягнікоў — 90 км/г, мінімальна магчымы інтэрвал паміж цягнікамі — 90 сэкундаў.
Сафійскі мэтрапалітэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў