Сацыялістычная Фэдэратыўная Рэспубліка Югаславія (па-сэрбскахарвацку: Социjaлистичка Федеративна Република Jyгославиja / Socialistička Federativna Republika Jugoslavija) — сацыялістычная дзяржава, якая існавала ў 1945—1992 гадах на поўдні Эўропы ў паўночна-заходняй і цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава.
У 1941 годзе, пасьля акупацыі Каралеўства Югаславія, на землях Харватыі і Босьніі і Герцагавіны была створаная марыянеткавая дзяржава — Незалежная Дзяржава Харватыя на чале з Антэ Павелічам. Іншыя землі былі падзеленыя паміж Нямеччынай, Італіяй, Вугоршчынай, Баўгарыяй.
У тым жа годзе пачалася партызанская барацьба супраць акупантаў, якую ўзначаліла кампартыя Югаславіі пад кіраўніцтвам Ёсіпа Броза Ціта. Была створана Народна-вызваленчая армія Югаславіі, якая ў 1944 годзе канчаткова вызваліла большую частку краіны. 20 кастрычніка 1944 года ў выніку сумесных дзеяньняў югаслаўскіх войскаў з Чырвонай арміяй быў узяты Бялград[1].
У лістападзе 1945 года была афіцыйна скасавана манархія, Югаславія стала сацыялістычнай фэдэрацыяй з шасьці саюзных рэспублік пад назвамі: Дэмакратычная Фэдэратыўная Югаславія (з 1945), Фэдэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія (ФНРЮ) (з 1946), Сацыялістычная Фэдэратыўная Рэспубліка (СФРЮ) (c 1963).
Узорам дзяржаўнага ладу сацыялістычнай Югаславіі быў абраны фэдэралізм. Гэтае становішча было адлюстравана ў пастанове II сэсіі Антыфашысцкага Веча Народнага Вызваленьня Югаславіі ад 29 лістапада 1946 «Аб утварэньні Югаславіі на фэдэратыўных пачатках». Заканадаўча фэдэратыўная прылада замацавана ў Канстытуцыі 1946.
У канцы 1940-х гг. паўсталі рознагалосьсі паміж лідарам камуністычнай партыі Югаславіі Ціта і Сталіным, што прывяло да разрыву адносін з СССР. Хаця пасьля сьмерці Сталіна гэтыя рознагалосьсі часткова вырашыліся, Югаславія ня стала членам Арганізацыі Варшаўскага Дагавора, а наадварот, у процівагу ёй стварыла Рух недалучэньня. У гады кіраваньня Ціта Югаславія выконвала ролю пасярэдніка паміж Захадам і найболей адыёзнымі камуністычнымі рэжымамі (мааісцкі Кітай, Кампучыя).
Рэжым Ціта выкарыстоўваў супярэчнасьці паміж дзяржавамі капіталістычнай і сацыялістычнай сістэм, што дазваляла Югаславіі ў пасляваенныя дзесяцігодзьдзі даволі хутка разьвівацца.
Сьмерць Ціта і фіяска нацыянальнай палітыкі, якая праводзілася яго пераемнікамі, распад сусьветнай сацыялістычнай сістэмы і ўсплёск нацыяналізму ў Эўропе (і не толькі ў краінах Цэнтральна-Усходняга рэгіёна) сталі фактарамі, якія паўплывалі на Распад Югаслаўскай фэдэрацыі.
З прычыны нарастальных нацыянальных рознагалосьсяў па завяшчаньні Ціта пасьля яго сьмерці пасаду прэзыдэнта краіны была адмененая, а на чале краіны ўстаў Прэзідыум, члены якога (главы саюзных рэспублік і аўтаномных абласьцей) штогод зьмянялі адзін аднаго па чарзе. Кароткачасовы эканамічны цуд у сярэдзіне 1980-х гг. скончыўся імклівай інфляцыяй і развалам эканомікі, што прывяло да абвастрэньня адносін паміж эканамічна больш разьвітымі Харватыяй і Славеніяй, і астатнімі рэспублікамі.
У 1990 годзе ва ўсіх шасьці рэспубліках СФРЮ былі праведзеныя мясцовыя выбары. Перамогу на іх усюды атрымалі нацыяналістычныя сілы.
Падчас грамадзянскай вайны і распаду ад Вялікай Югаславіі ў канцы XX стагоддзя аддзяліліся чатыры з шасьці саюзных рэспублік (Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія). Тады жа на тэрыторыю спачатку Босніі і Герцагавіны, а затым аўтаномнага края Косава былі ўведзеныя міратворчыя сілы ААН пад кіраўніцтвам ЗША. У Косава, пад падставай урэгуляваньня згодна з мандатам ААН міжэтнічнага канфлікту паміж сэрбскім і албанскім насельніцтвам, ЗША і іх саюзнікі правялі ваенную апэрацыю па захопу і фактычнаму аддзяленьню ад Югаславіі і Сэрбіі гэтага аўтаномнага края, які апынуўся пад пратэктаратам ААН. Тым часам Югаславія, у якой у пачатку XXI стагоддзя заставалася дзьве рэспублікі, ператварылася ў Малую Югаславію (Сэрбія і Чарнагорыя). Пасьля правядзеньня рэферэндума аб незалежнасьці ў Чарнагорыі, апошнія астаткі ранейшай фэдэрацыі сышлі ў гісторыю, Сэрбія і Чарнагорыя таксама сталі незалежнымі дзяржавамі.
У Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспубліцы Югаславія былі створаны шэсць фэдэральных дзяржаў:
Сацыялістычная Фэдэратыўная Рэспубліка Югаславія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў