Саўтгэмптан | |||||
Southampton | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 43 да н. э. | ||||
Краіна: | Вялікабрытанія | ||||
Цырыманіяльнае графства: | Гэмпшыр | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 023 | ||||
Паштовы індэкс: | SO | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°54′24″ пн. ш. 1°24′16″ з. д. / 50.90667° пн. ш. 1.40444° з. д.Каардынаты: 50°54′24″ пн. ш. 1°24′16″ з. д. / 50.90667° пн. ш. 1.40444° з. д. | ||||
Саўтгэмптан | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.southampton.gov.uk |
Саўтгэмптан (па-ангельску: Southampton) — горад і порт на паўднёвым узьбярэжжы Вялікабрытаніі, на беразе Ля-Маншу. Зьяўляецца самым буйным горадам у цырыманіяльным графстве Гэмпшыр. Горад месьціцца за 111 км на паўднёвы захад ад Лёндану і за 24 км на паўночны захад ад Портсмуту. Саўтгэмптан ёсьць буйным портам і найбліжэйшым горадам Нью-Форэсту. Саўтгэмптан атрымаў гарадзкі статус у 1964 годзе.[2]
Паводле перапісу насельніцтва 2001 году Саўтгэмптан і Портсмут былі запісаныя як часткі асобных гарадзкіх акругаў, аднак падчас перапісу 2011 году яны былі аб’яднаныя ў адзіную акругу. Такім чынам агулам насельніцтва ўзбольшанай акругі склала 855 569 чалавек, што ёсьць шостым такім паказчыкам у Ангельшчыне[3]. Плошча 49,84 км². Паштовыя індэксы SO14—SO19. Тэлефонны код 023.