Саўтгэмптан (футбольны клюб)

Саўтгэмптан
Поўная назва па-ангельску: Southampton Football Club
Заснаваны 21 лістапада 1885
Горад Саўтгэмптан, Ангельшчына
Стадыён Сэйнт-Мары Стэдыюм
Умяшчальнасьць: 32 505
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2023—2024 Футбольная ліга, 4 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
southamptonfc.com

«Саўтгэмптан» (па-ангельску: Southampton F.C.) — ангельскі футбольны клюб, які месьціцца ў горадзе Саўтгэмптан, графства Гэмпшыр. На «Сэйнт-Мары Стэдыюм» клюб пераехаў у 2001 годзе. Клюб мае мянушку «сьвятыя», якая паўстала яшчэ ў часы заснаваньня клюбу ў 1885 годзе ў сувязі зь ягонай гісторыяй, каманда была арганізавана царкоўнымі актывістамі й з тых часоў гуляе традыцыйна ў чырвона-белай форме. Клюб мае сталае суперніцтва з «Портсмутам» з-за блізкасьці паміж гарадамі. Матчы паміж гэтымі двума супернікамі вядомыя як Дэрбі паўднёвага берагу.

Клюб упершыню атрымаў значны трафэй у 1976 годзе, перамогшы ў розыгрышу Кубка Ангельшчыны, да гэтага клюб атрымліваў перамогі толькі ў рэгіянальных кубках і чэмпіянатах. Самым значным посьпехам у чэмпіянаце Ангельшчыны зьяўляецца другое месца ў сэзоне 1983—1984 гадоў[2]. Да вылету з Прэм’ер-лігі ў сэзоне 2004—2005 гадоў клюб 27 сэзонаў запар гуляў у найвышэйшым дывізіёне краіны.

Клюб быў заснаваны ў 1885 годзе чальцамі Моладзевай асацыяцыі царквы Сьвятой Дзевы Марыі (па-ангельску: St Mary's Church of England Young Men's Association). Цяперашнюю назву «Саўтгэмптан» атрымаў у 1897 годзе. Выступаючы пад назвай «Саўтгэмптан Сьвятой Марыі» (па-ангельску: Southampton St.Mary's), клюб далучыўся да Паўднёвай лігі ў 1894 годзе й станавіўся чэмпіёнам лігі шэсьць разоў — у 1897, 1898, 1899, 1901, 1903 і 1904 гадох.

«Сьвятыя» ўвайшлі ў Футбольную лігу ў 1920 годзе, як чалец-заснавальнік трэцяга дывізіёну. Першы тытул прыйшоў у 1922 годзе, калі «Саўтгэмптан» стаў чэмпіёнам дывізіёну. Да гэтага часу «сьвятыя» пасьпелі паўдзельнічаць у двух фіналах Кубка Ангельшчыны ў 1900 і 1902 гадох, але трафэй абодва разы не скарыўся ім. Падняўшыся ў 1922 годзе ў другі дывізіён, «сьвятыя» гулялі ў ім да 1953 году, калі зноўку апусьціліся ў трэці дывізіён.

Легенда «Саўтгэмптану» й ангельскага футболу Альф Рэмсі быў сапраўднай зоркай пасьляваеннага пэрыяду, і, шмат у чым дзякуючы яму, у 1960 годзе «Саўтгэмптан» зноўку вярнуўся ў другі дывізіён. Пры дапамозе такіх зорак як Мартын Чывэрз, Тэры Пэйн і Мік Чэнан, «сьвятыя» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў першы дывізіён у 1966 годзе.

Праз сем гадоў, у 1974 годзе каманда зноўку выбыла ў другі дывізіён. Кампанію ім тады склаў «Манчэстэр Юнайтэд». Аднак праз два гады «Саўтгэмптан» дамогся найбуйнейшага посьпеху ў сваёй гісторыі — у 1976 годзе, зьяўляючыся клюбам другога дывізіёну, паўднёўцы заваявалі Кубак Ангельшчыны, абыграўшы на «Ўэмблі» на той момант ужо аднаго зь лідэраў найвышэйшага дывізіёну «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 1:0. Пераможцы гол быў забіты Бобі Стоўксам.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Ангельшчыны Бр Алекс Макарці 1989
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Кайл Ўокер-Пітэрз 1997
3 Сьцяг Ірляндыі Аб Раян Мэнінг 1996
4 Сьцяг Ангельшчыны ПА Флін Доўнз 1999
5 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэк Стывэнз (капітан) 1994
6 Сьцяг Ангельшчыны Аб Тэйлар Гарўуд-Бэліс 2002
7 Сьцяг Нігерыі ПА Джо Арыба 1996
8 Сьцяг Ірляндыі ПА Ўіл Смолбоўн 2000
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Адам Армстранг 1997
10 Сьцяг Ангельшчыны ПА Адам Лалана 1988
11 Сьцяг Шатляндыі Нап Рос Ст’юарт 1996
12 Сьцяг Ангельшчыны Аб Роні Эдўардс 2003
13 Сьцяг Ангельшчыны Бр Джо Ламлі 1995
14 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэймз Бры 1997
15 Сьцяг Ангельшчыны Аб Натан Ўуд 2002
16 Сьцяг Японіі Аб Юкінары Сугавара 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Чылі Нап Бэн Брэрэтан 1999
18 Сьцяг Партугаліі ПА Матэўс Фэрнандыш 2004
19 Сьцяг Ангельшчыны Нап Кэмэран Арчэр 2001
20 Сьцяг Ганы Нап Камалдын Сулемана 2002
21 Сьцяг Ангельшчыны Аб Чарлі Тэйлар 1993
22 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Максвэль Карнэ (ар. Ўэст Гэм) 1996
24 Сьцяг Шатляндыі Нап Раян Фрэйзэр 1994
26 Сьцяг Францыі ПА Лэсьлі Югачуквю (ар. Чэлсі) 2004
27 Сьцяг Ангельшчыны Нап Сэм Амо-Амэяў 2006
28 Сьцяг Гішпаніі Аб Хуан Лярыяс 2004
30 Сьцяг Ангельшчыны Бр Ааран Рамздэйл 1998
31 Сьцяг Ірляндыі Бр Гэвін Базуну 2002
32 Сьцяг Нігерыі Нап Пол Ануачу 1994
33 Сьцяг Ангельшчыны Нап Тайлер Дыблінг 2006
35 Сьцяг Польшчы Аб Ян Бэднарак 1996
37 Сьцяг Нямеччыны Аб Армэль Бэльля-Катшап 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]