Сваро́г — у славянскай міталёгіі бог неба, нябеснага агню. У старажытнагрэцкай міталёгіі яму адпавядаў бог Гефэст. У паганскім пантэоне Сварог займаў другаснае месца. Паводле старажытнага міту, Сварог злучыў неба й зямлю, навучыў людзей каваць жалеза. Яму прыпісвалася ўвядзеньне манагамнага шлюбу й кары за парушэньне гэтага звычаю (парушальнікаў быццам бы кідаў у вогненую печ).