Северскі Данец | |
укр. Сіверський Донець | |
Северскі Данец пад Шапілавым | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Сярэднерасейскае ўзвышша |
Вышыня вытоку | 200 м |
Вусьце | Дон |
Вышыня вусьця | 5,5 м |
Каардынаты вусьця | 47°36′2″ пн. ш. 40°53′50″ у. д. / 47.60056° пн. ш. 40.89722° у. д.Каардынаты: 47°36′2″ пн. ш. 40°53′50″ у. д. / 47.60056° пн. ш. 40.89722° у. д. |
Краіны басэйну | Расея, Украіна |
Вобласьці | Харкаўская вобласьць, Данецкая вобласьць, Луганская вобласьць, Белгародзкая вобласьць і Растоўская вобласьць |
Даўжыня | 1053 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 4,5 км³ |
Плошча басэйну | 98900 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Басэйн Северскага Данцу | |
Асноўныя прытокі | |
Левыя | |
Правыя | |
Се́верскі Дане́ц, Паўночны Дане́ц[1][2] (па-ўкраінску: Сіверський Донець, па-расейску: Северский Донец) — рака поўдня Ўсходне-Эўрапейскай раўніны, працякае празь Белгародзкую і Растоўскую вобласьці Расеі, а таксама Харкаўскую, Данецкую і Луганскую вобласьці Ўкраіны, правы (найбольшы) прыток Дону. Сёмая па велічыні рака Ўкраіны і найважнейшая крыніца прэснай вады на ўсходзе гэтай краіны.
Вядомыя назвы ракі:
Назву рака атрымала дзякуючы таму, што цякла зь Северскага княства, у адрозьненьне ад вытокаў Дону[4][5], пра што і піша вандроўнік XVI стагодзьдзя Алясандра Гваньіні:
Ёсьць таксама іншы Дон, меншая рака, якая бярэ свой пачатак у Северскім княстве, а называецца Северскі Данец. Гэтая рака вышэй за Азоў упадае ў вялікі Дон[6][7]. | ||
|