Сенцы (або сені, сенкі, прывен, прымен, ляцён) – памяшканьне для захаваньня цяпла ў цёплай хаце звычайна ў выглядзе зрубнага трысьцена, які далучаўся да хаты пры дапамозе двух шулаў. У сенцах стаялі гаспадарчыя прылады (абавязкова - жорны), часам жывёла, аднак пэўнага гаспадарчага прызначэньня сенцы ня мелі.