Скандынавізм

Выява — сымбаль скандынавізму.

Скандынаві́зм — грамадзкі рух у скандынаўскіх краінах — Швэцыі, Нарвэгіі й Даніі, накіраваны на палітычнае, эканамічнае і культурнае аб’яднаньне гэтых краінаў.

Значэньні тэрміну

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У шырокім сэнсе пад «скандынавізмам» разумеюць любыя плыні эпохі капіталізму (пэрыяд пасьля напалеонаўскіх войнаў), якія мелі аб’яднальныя тэндэнцыі. У вузкім сэнсе — толькі рух у 40-60-х гадах XIX стагодзьдзя. Некаторыя гісторыкі, зрэшты, распаўсюджваюць дзеяньні гэтага паняцьця таксама на аб’яднальныя фазы ў часы скандынаўскага Сярэднявечча. У нескандынаўскай літаратуры часам таксама ўжываецца тэрмін «панскандынавізм».

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14)
  • Clausen J. «Skandinavismen, historisk fremstillet», København 1900.
  • Moller E. «Skandinavisk straeben og svensk politik omkring 1860», København 1948.
  • Lundh H.L. «Skandinavismen i Sverige», Stockholm 1951.