Складаныя этэры[1] (эстэры) — вытворныя рэчывы ад карбонавых квасаў ды сьпіртоў. Маюць агульную формулу R1—COO—R2, дзе R1 ды R2 — функцыянальныя групы сьпірту й карбонавага квасу.
- Атрымліваюцца пры дапамозе рэакцыі этэрыфікацыі: злучэньнем сьпіртоў з карбонавымі квасамі:
- СН3COOH + C2H5OH = СН3COOC2H5 + H2O
- Узаемадзеяньнем ангідрыдаў ці галягенангідрыдаў карбонавых квасаў са сьпіртамі:
- (CH3CO)2O + 2 C2H5OH = 2 СН3COOC2H5 + H2O
- Далучэньнем карбонавых квасаў да алькенаў:
- RCOOH + R'CH=CHR'' = RCOOCHR'CH2R''