Скульд — паводле паўночнагерманскай (скандынаўскай) міталёгіі, наймаладзейшая з трох норнаў. Яе імя, з усяго відаць, не паходзіць з старой традыцыі, а ёсьць сярэднявечным творам паўночных паэтаў, заснаваным на агульных сярэднявечных канцэпцыях мінулага-цяперашняга-будучага трох мойраў або лёсаў[1].
Скульд — гэта таксама валькірыя, якая абірае ваяроў-мужчынаў, якім наканавана памерці.