Славамір Скшыпэк | |
па-польску: Sławomir Stanisław Skrzypek | |
![]() Славамір Скшыпэк у 2008 годзе | |
Галава Нацыянальнага банку Польшчы | |
---|---|
11 студзеня 2007 — 10 красавіка 2010 | |
Прэзыдэнт | Лех Качынскі |
Прэм’ер-міністар | Казімер Марцінкевіч, Яраслаў Качынскі, Дональд Туск |
Папярэднік | Лешак Бальцэровіч |
Наступнік | Марэк Бэлька |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 10 траўня 1963 Катавіцы, Польшча |
Памёр | 10 красавіка 2010 пад Смаленскам, Расея |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Славамір Станіслаў Скшыпэк (па-польску: Sławomir Stanisław Skrzypek; нар. 10 траўня 1963 году ў Катавіцах — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі эканаміст, галава Нацыянальнага банку Польшчы (2007—2010).
За студэнцкім часам дзейнічаў у апазыцыі, ў 1982 годзе быў арыштаваны [1].
Скончыў Сьлёнскую Палітэхніку ў Глівіцах (інжынэр будаўніцтва), Унівэрсытэт Вісконсін Ля Крос (Master of Business Administration) і Ўнівэрсытэт Джорджтаўн (Business Management, настрыфікацыя ў Вярхоўнай школе гандлёвай у Варшаве) [1]. Скончыў таксама дадатковыя курсы ў Эканамічнай акадэміі ў Кракаве, а таксама ў Сьлёнскім ўнівэрсытэце.
У 1993—1997 гадох працаваў у Вярхоўнай кантрольнай палаце. У 1997—2000 гадох быў намесьнікам галавы дзяржаўнай інстытуцыі па абароне прыроднага асяродзьдзя. У 2001—2002 гадох быў чальцом упраўленьня Польскай дзяржаўнай чыгункі. У 2002—2005 гадох быў намесьнікам мэра Варшавы Леха Качынскага. Быў таксама чальцом арганаў упраўленьня розных прыватных кампаніі [1].
10 студзеня 2007 году абраны галавой Нацыянальнага банку Польшчы, прыведзены да прысягі 11 студзеня.
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы [2].
Пахаваны ў Варшаве.
Славамір Скшыпэк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў