Сланаягаднікавыя | |
![]() Myriophyllum spicatum — беларускі від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Каменяломнікакветныя (Saxifragales) |
Сямейства | Сланаягаднікавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Haloragaceae R.Br. | |
Сланаягаднікавыя (Haloragaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 9 родаў і 145 відаў[1].
Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы шматгадовыя, рэдка аднагадовыя, водныя ці наземныя, аднадомныя або двудомныя. Сьцябло паўзучае, узыходзячае або вэртыкальнае. Лісьце ў 2–4 кольцах. Суквецьце 1–5-кветкавае. Кветкі мініяцюрныя; чашалісьцікаў (2)4 але адсутнічаюць у жаночых кветак некаторых Myriophyllum; пялёсткаў (2)4 але адсутнічаюць у жаночых кветак некаторых Myriophyllum; тычачак 1 ці 2 да колькасьці чашалісьцікаў. Плод арэхападобны або касьцяніца[2][3].
Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, але асабліва ў Аўстраліі[2][3][4].
![]() |
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |