Слован Браціслава | |
![]() | |
Поўная назва | ХК Слован Браціслава |
---|---|
Кароткая назва | Слован |
Ранейшыя назвы | 1 ЧШК Браціслава |
Заснаваны | 1921 |
Адкуль | Браціслава, Славаччына |
Пляцоўка | Зімовы стадыён імя Андрэя Нэпэлы Зьмяшчальнасьць: 10 055 |
Кіраўнік | Рудальф Грубы |
Чэмпіянат | Славацкая экстраліга[d] |
· 2022—2023 | 2 месца |
Клюбныя колеры | |
![]() | |
hcslovan.sk (славацк.) |
«Сло́ван» (па-славацку: Hokejový klub Slovan Bratislava) — прафэсійны славацкі хакейны клюб з Браціславы, створаны ў 1921; 9-разовы чэмпіён Славаччыны (апошнім разам у 2022). Хатнія матчы клюб праводзіць на арэне імя Андрэя Нэпэлы, вядомай таксама як «Слоўнафт-арэна».
Каманда шматразова ўдзельнічала ў эўракубках: Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў 1979/80, Эўралізе (1996/97 — 1999/2000), Кантынентальным кубку (2000/01, 2002/03, 2003/04), «новым» Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў (у Славаччыне і Чэхіі таксама вядомым як Super six; 2006, 2008), Лізе чэмпіёнаў 2008/09, а таксама European Trophy (2011—2013).
У 1919 паўстаў спартовы клюб «1 ЧШК Браціслава», які займаўся падрыхтоўкай футбалістаў. У 1921 было створанае ягонае хакейнае падразьдзяленьне. Першую гульню хакеісты «Браціславы» правялі ў сьнежні 1924 зь Венэрам зь Вены, саступіўшы 1:6.
У 1939 клюб зьмяніў назву на «ХК Слован»[1] і выступаў пад гэтай назвай да 1948 году. З 1949 па 1952 гады клюб называўся Sokol NV. З 1953 году клюбу была вернутая назва «Слован».
Па Другой сусьветнай вайне «Слован» доўгі час быў адзіным прадстаўніком Славаччыны ў найвышэйшым чэхаславацкім дывізіёне, аднойчы станавіўся чэмпіёнам (сэзон 1978—1979) і некалькі разоў — віцэ-чэмпіёнам[1].
Па падзеле Чэхаславаччыны «Слован» стаў выступаць у Славацкай экстралізе, дзе 8 разоў станавіўся чэмпіёнам[1].
На міжнароднай арэне славакі тройчы запар выйгравалі кубак Шпэнглера (1972—1974) і аднойчы — Кантынэнтальны кубак (2003—2004). З 2011 «Слован» удзельнічае і ў Эўрапейскім кубку[1].
У сакавіку 2012 року «Слован» пакінуў нацыянальны чэмпіянат дзеля выступу ў міжнароднай Кантынэнтальнай хакейнай лізе (КХЛ)[2]. 21 чэрвеня 2012 яны былі афіцыйна прынятыя ў КХЛ, стаўшыся ў ёй найстарэйшым клюбам. У сэзоне 2014/15 гадоў заняў 26 месца і пасьля сямі сэзонаў спыніў удзел у КХЛ.
Чэхаславацкая першая хакейная ліга
1-я славацкая нацыянальная хакейная ліга