Тут сабраныя азначэньні тэрмінаў вэксілялёгіі. Курсівам вылучаныя спасылкі на тэрміны ў гэтым слоўніку.
- Брэйд-вымпел — кароткі вымпел, які выконвае функцыі службовага сьцяга.
- Вольная частка — частка палотнішча, найболей выдаленая ад дрэўка
- Вымпел — доўгае вузкае палотнішча з вызначанымі функцыямі. Распаўсюджаны ў ВМФ.
- Дзяржаўны сьцяг — адзін зь дзяржаўных знакаў. Вывешваецца над урадавымі будынкамі, дзяржаўнымі ўстановамі, выбарнымі органамі ўлады. Выкарыстоўваецца на афіцыйных мерапрыемствах.
- Дрэўка — элемэнт канструкцыі сьцяга або знаменя, на якім мацуецца палотнішча й іншыя элемэнты.
- Запас — частка палотнішча, абгорнутая вакол дрэўка й прызначаная для мацаваньня да апошняга.
- Знамённы комплекс — сукупнасьць палотнішча сьцяга, яго канструктыўных і дэкаратыўных элемэнтаў.
- Знамя — адзінкавы сьцягавы выраб.
- Камэрцыйны сьцяг краіны — сьцяг для невайсковых караблёў краіны. Паднімаецца на карме й сымбалізуе дзяржаўную прыналежнасьць судна.
- Кантон — верхняя частка (часьцей за ўсё маецца на ўвазе чвэрць палотнішча) палотнішча ў дрэўка.
- Кісьць — адзін з дэкаратыўных элемэнтаў сьцяга, мацуецца на канцы шнура.
- Клямар — элемэнт, які мацуецца на дрэўцы ніжэй знамені.
- Крыж — тое ж, што і кантон.
- Лювэрс — спэцыяльнае кольца для мацаваньня палотнішча.
- Махры — адзін з дэкаратыўных элемэнтаў палотнішча.
- Наверша — элемэнт, які мацуецца на вяршыні дрэўка.
- Нацыянальны сьцяг — знак прыналежнасьці да нацыі й павагі да Радзімы. Часта паўтарае дзяржаўны сьцяг. Яго дазволена выкарыстоўваць усім грамадзянам краіны.
- Падток — апора знамені, выкананая з цьвёрдага матэрыялу.
- Палотнішча — асноўная частка знамені або сьцяга.
- Панталер — перавязь праз плячо, прызначаная для нашэньня знамені.
- Службовы сьцяг — паняцьце блізкае да штандару. Звычайна выкарыстоўваецца на флоце й паднімаецца пры прыбыцьці службовай асобы на карабель. Камплект службовых сьцягоў захоўваецца на караблі.
- Стужка — адзін з дэкаратыўных элемэнтаў знамені.
- Сьцяг арміі — сьцяг, які падымаюць у гарнізонах, пры ўрачыстых пастраеньнях і іншых выпадках, абумоўленых вайсковымі статутамі.
- Сьцяг вайскова-марскога флёту — галоўны знак вайсковага флёту краіны. Паднімаецца на кармавым флагштоку карабля.
- Сьцяг гандлёвага флёту глядзіце Камэрцыйны сьцяг.
- Шкаторына — вобласьць палотнішча, якая служыць для мацаваньня да дрэўка.
- Шнур — адзін з дэкаратыўных элемэнтаў знамені.
- Штандар — спэцыяльны сьцяг, звычайна ён прыпісваецца да вызначанай пасады (штандар прэзыдэнта, штандар Міністра абароны).
- Штурмавы сьцяг — сьцяг, выдаваны салдатам падчас баявых дзеяньняў. Штурмавым сьцягам зьяўляецца Сьцяг Перамогі.