Смалявічы | |
![]() | |
Поўная назва | Футбольны клюб «Смалявічы» |
---|---|
Заснаваны | 2009 |
Горад | Смалявічы, Беларусь |
Стадыён |
«Азёрны» Умяшчальнасьць: 1600 |
Дырэктар | Сяргей Міхайлаў |
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга |
· 2019 | Першая ліга, 2 месца (павышэньне) |
Афіцыйны сайт |
«Смалявічы» — футбольны клюб зь Беларусі. Заснаваны ў 2009 годзе. Базуецца ў Смалявічах, якія знаходзяцца ў Менскай вобласьці. З 2019 году выступае ў першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Пад назвай «Вігвам» у 2009 годзе пад кіраўніцтвам трэнэра Аляксандра Міхальчанкі каманда ўдзельнічала ў чэмпіянаце Менскай вобласьці[1], паводле вынікаў якога заняла выніковае 10 месца сярод 14 удзельнікаў. У наступным годзе «Вігвам» выступаў у другой лізе чэмпіянату Беларусі па футболе, заняўшы 11 месца сярод 18 камандаў.
У красавіку 2011 году клюб атрымаў пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі й стаў чальцом Беларускай фэдэрацыі футболу[1]. 19 ліпеня галоўным трэнэрам быў прызначаны беларускі спэцыяліст Юры Пунтус[2], які раней трэніраваў моладзевую й нацыянальную зборныя, а таксама такія клюбы найвышэйшай лігі БАТЭ, МТЗ-РІПА й берасьцейскае «Дынама»[3]. У жніўні клюб быў перайменаваны ў «Смалявічы» й пад такой назвай заняў 12 месца з 16 камандаў другой лігі.
У сэзоне 2012 году каманда атрымала новую назву — «Смалявічы-СТІ». Клюб падышоў да новага сэзону ў другой лізе ня ў ролі «сталага аўтсайдэра»[3], а якасьці «ценявога фаварыта»[4] турніру. Сэзон для каманды склаўся ўдала, ужо за за 4 туры да канца першынства, перамогшы ў хатнім матчы «Асіпавічы» (2:0), яна датэрмінова выйшла ў першую лігу. У гэтым жа матчы каманда ўпершыню згуляла на сваім новым стадыёне пад назвай «Азёрны»[5].
У пачатку 2016 году клюб падпісаў дамову пра супрацоўніцтва з БАТЭ, згодна зь якой у «Смалявічах» будуць гуляць маладыя гульцы БАТЭ, якія ня трапілі ў асноўны склад[6].
У сэзоне 2017 году каманда заняла другое месца ў першай лізе і атрымала права на ўдзел у найвышэйшым дывізіёне ў наступным сззоне. Перад пачаткам сэзону 2018 году назва клюбу была зьмененая на «Смалявічы»[7].
|
|
|
|