Снайпэрская вінтоўка Драгунова | |
---|---|
СВД (згары) ды СВДС (зьнізу) | |
Тып | снайпэрская вінтоўка |
Краіна паходжаньня | СССР |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | 1963 — дагэтуль |
Выкарыстаньне | гляд. Краіны-эксплюатанты |
Войны | * Вайна ў Віетнаме |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Яўген Драгуноў |
Дата стварэньня | 1958—1963 рокі |
Вытворца | Іжэўскі машынабудавальны завод |
Вытворчасьць | 1963 — дагэтуль |
Мадыфікацыі | гляд. Варыянты |
Характарыстыкі | |
Вага | 4,3 (СВД, раньні выпуск, без багнета, з аптычным прыцэлам, ненабітым набойнікам ды шчакой прыклада)[1] 4,5 (СВД, сучасны варыянт, без багнета, з аптычным прыцэлам, ненабітым набойнікам ды шчакой прыклада)[2] |
Даўжыня | 1225 (СВД без багнета)[1] 1370 (СВД з багнетам)[1] |
Даўжыня ствала | 620 (СВД, агульная)[1][5] |
Шырыня | 88[2] |
Вышыня | 230[2] |
Патрон | 7,62×54 мм R[4][5] |
Калібр | 7,62[2][4][5] |
Ствалы | паваротная засаўка, адвод парахавых ґазаў[4][5] |
Хуткастрэльнасьць | 30 (баявая)[1][4] |
Пачатковая хуткасьць кулі: |
830 (СВД)[1][2] 810 (СВДС)[3][4] |
Прыцэльная далёкасьць |
1200 (адчынены прыцэл)[1][2][4][5] 1300 (аптычны прыцэл)[1][2][4][5] 300 (начныя прыцэлы НСПУМ й НСПУ-3)[2] |
Найбольшая далёкасьць |
1200 (прыцэльная) [1] |
Від боясілкаваньня | скрынчаты набойнік на 10 набояў[1][4] |
Прыцэл | адчынены сэктарны (рэзэрвовы), даўжыня прыцэльнае лініі — 587 мм[1], маецца мацаванне для ўсталяваньня аптычных (напрыклад, ПСО-1) або начных (напрыклад, НСПУ-3 або НСПУМ) прыцэлаў[2] |
7,62-мм снайпэрская вінтоўка Драгунова (СВД, Індэкс ГРАУ — 6В1) — саманабойная снайпэрская вінтоўка, распрацаваная ў 1957—1963 роках ґрупаю канструктараў пад кіраўніцтвам Яўгена Драгунова і прынятая на ўзбраеньне Савецкае Арміі 3 ліпеня 1963 року разам з аптычным прыцэлам ПСО-1[2][4][5].
Для стральбы з СВД ужываюцца вінтовачныя набоі 7,62×54 мм R ззвычайнымі, трасуючымі й бранябойна-запальнымі кулямі, снайпэрскія набоі 7Н1, снайпэрскія бранябойныя 7Н14; можа таксама страляць набоямі з экспансыўнымі кулямі JHP ды JSP. Агонь з СВД вядзецца адзінкавымі стрэламі. Падача набояў пры стральбе вырабляецца з скрычнатага набойніка ёмістасьцю 10 набояў. На дульнай частцы рулі мацуецца полымятушыльнік зь пяцьцю падоўжнымі прарэзамі, што маскуе стрэл ды засьцерагае ад забруджваньня рулі.
Наяўнасьць ґазавага рэґулятара для зьмены хуткасьцяў адкату рухомых часткаў забясьпечвае надзейнасьць вінтоўкі падчас працы.
Дробнасэрыйна для СВД вырабляўся тактычны глушнік-полымятушыльнік, вядомы як ТГП-В[6], распрацаваны НВА «Адмысловая Тэхніка й Сувязь», з мацаваньнем надштатнага полымятушыльніка, аднак ягоная эфэктыўнасьць была досыць спрэчнаю.
Пры стрэле частка парахавых ґазаў, што прытрымліваецца за куляб, накіроўваецца праз ґазаадводную адтуліну ў сьценцы рулі ў ґазавую камэру, цісьне на пярэднюю сьценку ґазавага поршня і адкідвае поршань з штурхачом, а разам зь імі і засаўную раму ў задняе становішча.
Пры адыходзе засаўное рамы назад засаўка адчыняе канал рулі, здабывае з патроньніка набойніку й выкідвае яе з рульнае скрынкі вонкі, а засаўная рама сьціскае зваротную спружыну ды напяцае цынгель (ставіць яго на напяцьцё аўтаспуску).
У пярэдняе становішча засаўная рама з засаўкаю вяртаецца пад дзеяю зваротнага мэханізму, засаўка заразом дасылае чарговы набой з набойніка ў патроньнік ды зачыняе канал рулі, а засаўная рама выводзіць шаптала аўтаспуску з-пад напяцьця аўтаспуску цынгеля і цынгель становіцца на баявое напяцьцё. Замыканьне засаўкі ажыцьцяўляецца яго паваротам налева і заходам баявых выступаў засаўкі ў выразы рульнае скрынкі.
Каб зрабіць чарговы стрэл неабходна адпусьціць спускавы гачок і націснуць на яго зноў. Пасьля вызваленьня спускавога гачка цяга прасоўваецца наперад і яе зачэп заскоквае за шаптала, а пры націску на спускавы гачок зачэп цягі паварочвае шаптала й разьядноўвае яго з баявым напяцьцём цынгеля. Цынгель, паварочваючыся на сваёй восі пад дзеяю баявое спружыны, наносіць удар па ўдарніке, а апошні прасоўваецца наперад і вырабляе накол капсюля-запальнік набоя. адбываецца стрэл.
Пры стрэле апошнім набоям, калі засаўка адыдзе назад, падавач набойніка падымае дагары супын засаўкі, засаўка ўпіраецца ў яго і засаўная рама спыняецца ў заднім становішчы. Гэта ёсьць сыґналам таго, што трэба зноў набіць вінтоўку.
Калі СВД прымалі на ўзбраеньне, снайпэрскага набоя да яе яшчэ не было, таму паводле «настаўленьня па стралковай справе» кучнасьць стральбы вінтоўкі перавяраецца стральбою звычайнымі набоямі з кулямі з сталёвым стрыжнем і лічыцца нармалёваю, калі пры стральбе чатырма стрэламі з становішча лежачы на адлегласьць 100 м ўсе чатыры прабоіны зьмяшчаюцца ў кола дыямэтрам 8 см[1].
У 1967 годзе на ўзбраеньне быў прыняты снайпэрскі набой 7Н1. Пры стральбе гэтым набоям расьсейваньне складае (у залежнасьці ад кроку нарэзаў) ня больш за 10—12 см на адлегласьці 300 м[7].
Першапачаткова СВД выпускалася з крокам нарэзаў рулі ў 320 мм, што аналяґічны спартовай зброі і забясьпечвае найлепшую кучнасьць стральбы. Аднак з такім крокам расьсейваньне бранябойна-запальных куляў Б-32 павялічваецца ў два разы. У выніку ў 1975 годзе было вырашана зьмяніць крок нарэзаў на 240 мм, што пагоршыла кучнасьць стральбы на 25 % (пры стральбе звычайнымі набоямі на адлегласьць 100 м, дапушчальны дыямэтар кола трапленьня павялічыўся з 8 см да 10 см).
Цікава, што апошняе дапоўненае выданьне «Настаўленьня па стралковай справе» для СВД выйшла ў 1967 годзе. Усе наступныя выданьні — 1971, 1976 ды 1984 гадоў былі стэрэатыпнымі копіямі выданьня 1967 року. Таму ў «Навучаньні» нічога ня сказана ані пра снайпэрскі набой, ані пра зьмену кроку нарэзаў.
Адлегласьць простага стрэлу складае[1]:
Прыцэл ПСО-1 разьлічаны на стральбу да 1300 мэтраў. Звычайна лічыцца, што на такой адлегласьці можна эфэктыўна страляць толькі па ґрупавой мэце, або весьці хвалюючы агонь. Аднак у 1985 годзе ў Аўґаністане снайпэр 345-га ґвардзейскага парашутна-дэсантнага палка Ўладзімер Ільін застрэліў душмана з адлегласьці ў 1350 мэтраў. Гэта рэкорд ня толькі для СВД, але і наогул для вінтоўкаў калібра 7,62 мм.
Галоўнаю складанасьцю пры стральбе на вялікія адлегласьці ёсьць памылкі падрыхтоўкі зыходных зьвесткаў для стральбы (гэта справядліва для ўсіх снайпэрскіх вінтоўкаў). На адлегласьці 600 мэтраў сярэдняя памылка па вышыні (у вызначэньні адлегласьці, роўнай 0,1% адлегласьці) — 63 см, сярэдняя памылка ў бакавым кірунку (вызначэньне хуткасьці бакавога ветру, роўнай 1,5 м/с) — 43 см. Для параўнаньня, сярэдняе адхіленьне расььейваньня куляў для найлепшых снайпэраў для 600 м — па вышыні 9,4 см, бакавое 8,8 см[8].
Вядомыя выпадкі вядзеньня агню з СВД па паветраных мэтах (так, 12 лістапада 1989 року ў вёсцы Сан-Міґель партызанам ФНВФМ быў зьбіты рэактыўны штурмавік Cessna A-37B ВПС Сальвадору — куля трапіла ў лётчыка, пасьля чаго лятак страціў кіраваньне і разьбіўся[9][10]) ды БПЛА (ірацкія паўстанцы, што заяўлялі пра зьнішчэньне з СВД амэрыканскіх малых выведвальных БПЛА RQ-11 Raven[11]).
Дакладнасьць па МОА пры стральбе набоям 7Н1 у вінтоўкаў з крокам нарэзаў 320 мм — 1,04; у вінтоўкаў з крокам нарэзаў 240 мм — 1,24.