Сольнак | |||||
Поўная назва | Szolnoki MÁV FC | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1910 | ||||
Стадыён | Тысалідзеці Умяшчальнасьць: 10 000 | ||||
Галоўны трэнэр | Карл Кіш | ||||
Чэмпіянат | Нацыянальны чэмпіянат III, група «Паўднёвы ўсход» | ||||
· 2024—2025 | 15 месца (паніжэньне) | ||||
| |||||
Афіцыйны сайт |
«Сольнак» (па-вугорску: Szolnoki MÁV FC) — вугорскі футбольны клюб з гораду Сольнак. Клюб заснаваны ў 1910 годзе. Выступае ў трэцяй паводле ўзроўню лізе Вугоршчыны. Хатнія матчы праводзяцца на стадыёне Тысалідзеці (вуг. Tiszaligeti) умяшчальнасьцю 10 000 гледачоў.
Клюб быў заснаваны ў 1910 годзе пад першапачатковай назвай ”Szolnokі MÁV SE”. Першапачаткова ўдзельнікі клюбу не дасягалі выдатных вынікаў, і да 1937 году клюб знаходзіўся ў Другой лізе. Аднак у далейшым ”Сольнак” палепшыў свае пазыцыі ў чэмпіянатах, а ў 1941 годзе атрымаў Кубак Вугоршчыны (адзіны раз у сваёй гісторыі). На працягу сваёй наступнай гісторыі клюб неаднаразова мяняў назвы:
У 2010—2011 гадоў клюб браў удзел у найвышэйшым вугорскім дывізыёне. Каманда выступае на ўласным стадыёне Тысалідзеці, адкрытым у 1974 годзе.