Соневыя | |
Соня-палчок (Glis glis) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Падатрад | Вавёркападобныя (Sciuromorpha) |
Сямейства | Соневыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Gliridae Muirhead, 1819 | |
Соневыя (Gliridae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 9 сучасных родаў і 31 сучасны від[1]. Соневыя жывуць у Афрыцы на поўдзень ад Сахары, у Эўропе і Азіі. Яны насяляюць ўмераныя, субтрапічныя і трапічныя лясы, а таксама хмызьнякі, саваны, берагі рэк і ручаёў, камяністыя агаленьня, сады і сельскагаспадарчыя тэрыторыі; адзіны від роду Selevinia жыве ў пустэльні. Выкапныя рэшткі вядомыя ад раньняга міяцэну Эўропы і Азіі[2][3].
Даўжыня ад носа да хваста складае да 325 мм, у большасьці жывёл пухнаты хвост. Канечнасьці і пальцы (чатыры — на пярэдніх і пяць — на задніх лапах) кароткія, кіпцюры кароткія і вострыя. Валасяны полаг шчыльны і мяккі. Зубная формула: 1/1, 0/0, 0–1/0–1, 3/3 = 16 ці 20 зубоў[2][3].
Большасьць відаў жывуць на дрэвах, некаторыя — зьяўляюцца наземнымі. Прадстаўнікі сямейства ўсяедныя (ядуць арэхі, садавіну, бесхрыбетных, птушак і іх яйкі, а часам і грызуноў); від роду Selevinia галоўным чынам спажывае вусякоў і павукоў. Соневыя будуюць характэрныя шарападобныя гнёзды з расьлінных матэрыялаў на дрэвах, хмызьняках, камянях, нарах іншых жывёл, а часам нават у памяшканьнях чалавека. Гэта начныя і змрочныя жывёлы. Яны маюць вострыя зрок, слых, абаняньня і асязаньня. Ва ўмераных шыротах жывёлы ўпадаюць у сьпячку. Соневыя валодаюць здольнасьцю адкідаць скуру хваста або хвост, калі яго зловіць драпежнік[2][3][4].
Сямейства соневыя (Gliridae)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |