Сорга двухколернае | |
![]() | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Бінамінальная намэнклятура | |
Sorghum bicolor | |
Со́рга двухко́лернае (па-лацінску: Sorghum bicolor) — від травы, які вырошчваецца дзеля выкарыстаньня ў ежу людзьмі, як корм для жывёлаў і з мэтай вытворчасьці этанолю. Сорга паходзіць з Афрыцы, і ў цяперашні час шырока культывуецца ў трапічных і субтрапічных рэгіёнах[1]. Сорга ёсьць пятай паводле значнасьці збожжавай культурай у сьвеце пасьля рысу, пшаніцы, кукурузы і ячменю, маючы на сваім рахунку 59,34 мільёнаў тон гадавой сусьветнай вытворчасьці ў 2018 годзе. Гэтая культура, як правіла, ёсьць аднагадовай, але некаторыя ейныя гатункі зьяўляюцца шматгадовымі. Расьце камякамі, якія могуць дасягаць больш за 4 мэтра ў вышыню. Зерне сорга ёсьць дробным, дыямэтрам ад 2 да 4 мм Салодкае сорга ёсьць асобным гатункам расьліны, якая вырошчваецца ў асноўным дзеля атрыманьня кармоў, вытворчасьці сыропу і этанолю. Расьліны гэтага гатунку звычайна больш вышэйшыя за тыя, што вырашчаныя дзеля атрыманьня кармоў[2].
Па сутнасьці сорга двухколернае ёсьць культываваным відам роду сорга, у які таксама ўваходзяць ягоныя дзікія сваякі.
Археалягічныя зьвесткі паказваюць на тое, што парэшткі сорга выкарыстоўваліся яшчэ ў глыбокую даўніну. Гэтак, сорга было знойдзена ў месцы Набта-Плая ў рэгіёне Верхняга Нілу, помніку старажытнасьці 8000 году да н. э. Аднак гэта было яшчэ дзікае сорга, з дробнымі зернямі і малымі лісткамі. Мяркуецца, што культываванае сорга паходзіць ад дзікага акружкападобнага сорга, магчыма, які магчыма быў упершыню прыручаны ў 7000—5000 гадоў да н. э. у даліне ракі Нігер у рэгіёне сучаснага Малі[3][4][5]. Батанікі вылучаюць пяць асобных гатункаў соргі двухколернай:
Гатунак дура яшчэ да н. э. быў распаўсюджаны і культываваны ў Індыі, а потым у VII стагодзьдзі яго пачалі сеяць арабы, распаўсюдзіўшы іх у тым ліку ў Афрыцы[6]. Культура сталася адной з асноўных для арабскіх дзяржаваў таго часу. Упершыню сорга было зафіксавана ў ЗША Бэнам Франклінам у 1757 годзе[7]. Пры гэтым асаблівую пашыранасьць культура набыла ў штатах Тэхас і Аклагома, дзе таксама вырошчвалі салодкае сорга асабліва ў індзейскіх рэзэрвацыях[8]. Акадэмік Рычард Панкгэрст паведамляў, што ў Этыёпіі XIX стагодзьдзя дура была часта першай культурай, пасеянай на нядаўна апрацаванай зямлі, тлумачачы гэта тым, што гэтыя крупы ня патрабуюць дбайнага ўзворваньня, а іхныя карані напамагаюць разбураць глебавы слой, не вычэрпваючы нетраў[9].
У эўрапейскіх апісаньнях XIX стагодзьдзя многія выкарыстоўвалі тэрмін проса дзеля абазначэньня як мяшэю сінявага, гэтак і сорга. На партугальскае мове адным словам пазначалі кукурузу і сорга, і дасьледчыкі падазраюць, што гэта адбывалася таму, што іхны вэгетатыўны цыкль вельмі падобны. Аднак, калі сорга высьпявае, зерне месьціцца ў адкрытвае гронцы, у той час як зерне кукурузы фармуюць кіях. Такім чынам, у былых эўрапейскіх запісах цяжка зразумець, ці маюць яны на ўвазе кукурузу, проса ці сорга. Усе гэтыя культуры вырошчваліся ў Афрыцы і прадаваліся, дастаўляючыся на карабелях[10].
На сёньня вядучымі вытворцамі сорга двухколернага па стане на 2011 год былі Нігерыя (12,6% ад усяго сусьветнага аб’ёму), Індыя (11,2%), Мэксыка (11,2%) і ЗША (10,0%)[11]. Сорга расьце ў шырокім дыяпазоне тэмпэратураў, яе на вялікіх вышынях, гэтак і на таксычных глебах. Гэтае збожжа можа аднавіць рост накат пасьля некаторай бяздожджыцы.
У сувязі зь некаторым падвышэньнем сярэднягадавой тэмпэратуры, у Беларусі таксама пачалася культывацыя гэтага збожжа. Гэтак досьвед вырошчваньня сорга маецца ў паўднёвых абласьцёх краіны, пераважна ў Гомельскай вобласьці. Аднак, культуру вырошчваюць і ў Гарадзенскай вобласьці. Добрыя паказчыкі выкарыстаньня гэтае культуры назіраліся і ў Берасьцейскай вобласьці, як то на агракамбінаце «Белавескі» Камянецкага раёну, дзе сорга сеялі разам з кукурузай[12].