Сосэкі Нацумэ | |
夏目金之助 | |
![]() Нацумэ ў 1912 годзе | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Нацумэ Сосэкі |
Нарадзіўся | 9 лютага 1867[1][2] |
Памёр | 9 сьнежня 1916[1][2][3] (49 гадоў) |
Пахаваны | |
Сужэнец | Кёко Нацумэ[d] |
Дзеці | Дзюн’іці Нацумэ[d], Сінраку Нацумэ[d] і Fudeko Natsume[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, навэліст, прафэсар унівэрсытэту |
Мова | японская мова[4] |
Нацумэ Кіноскэ (па-японску: 夏目金之助 Нацумэ Кіносукэ) 9 лютага 1867 — 9 сьнежня 1916, больш вядомы пад псэўданімам Нацумэ Сосэкі (яп. 夏目漱石 нацумэ со:сэкі) — выбітны японскі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў сучаснае японскае літаратуры.
Нацумэ нарадзіўся 9 лютага 1867 у беднай сям’і старшыні адной з абшчынаў Эда (сучасны Токіё). У юнацтве ён атрымаў клясычную адукацыю й лічыўся знаўцам старажытнае кітайскае й японскае клясычнае паэзіяў.[5]
Памёр Нацумэ 9 сьнежня 1916 у Токіё.
Творы Нацумэ перакладзены на ангельскую, баўгарскую, вугорскую, грузінскую, кітайскую, карэйскую, мангольскую, нямецкую, польскую, румынскую, расейскую, сэрбскахарвацкую, украінскую, славацкую, францускую й чэскую мовы.[6]