Соф’я Гальшанская лац. Sofja Halšanskaja | |
![]() | |
Соф'я Гальшанская. Данія, 1627 | |
Каралева польская | |
1424 — 1461 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | каля 1405[1][2][3] |
Памерла | 21 верасьня 1461[2][4][5], Кракаў |
Каралеўскі дом | Ягелоны |
Муж | Ягайла |
Бацька | Андрэй Гальшанскі (Вязынскі) |
Маці | Аляксандра з Друцкіх |
Подпіс |
![]() |
Соф’я Андрэеўна Гальшанская (1405 — 21 верасьня 1461, Кракаў) — дзяржаўная дзяячка Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Каралева польская (з 1424), заснавальніца дынастыі Ягелонаў.
З княскага роду Гальшанскіх гербу Гіпацэнтаўр, дачка Андрэя (Вязынскага) і Аляксандры з Друцкіх. Паводле Хронікі Быхаўца, па сьмерці бацькі выхоўвалася разам зь сёстрамі ў Друцку ў матчынага брата Сямёна Друцкага[a].
24 сакавіка 1422 году выйшла замуж за караля польскага Ягайлу. 12 лютага 1424 году ў Кракаве адбылася ўрачыстая каранацыя. Нарадзіла сыноў Уладзіслава, караля польскага і вугорскага, Казімера (памёр у маленстве) і Казімера, караля польскага і вялікага князя літоўскага.
Актыўна брала ўдзел у палітычным жыцьці Каралеўства Польскага, вяла барацьбу за кароны для сваіх сыноў. За часамі кіраваньня Казімера была ягоным дарадцам. Непрыязна ставілася да інкарпарацыі Вялікага Княства Літоўскага ў Каралеўства Польскага, прыхільна — да гусіцкага руху. Вызначалася талерантнасьцю, не парывала зьвязкаў зь літоўскім (беларускім) асяродзьдзем (пры яе двары знаходзілася праваслаўная шляхта)[6].
Спачыла ў капліцы Сьвятой Тройцы Вавэльскай катэдры.