Спарасіс | |
![]() Sparassis crispa | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Род | Спарасіс |
Від | Спарасіс кучаравы Fr. (1819) |
Бінамінальная намэнклятура | |
Sparassis (Wulfen) Fr. 1821 | |
Спарасіс (Sparassis) або лясна́я капу́ста — род паразытычных і сапратрофных(d) грыбоў, адметны ўнікальнай формай і выглядам. Ягоны выгляд можна параўнаць з марскімі губкамі, мозгам ці качанам каляровай капусты, адкуль і паходзіць народная назва.
У Карэі, Японіі, ЗША і Аўстраліі вырошчваецца ў прамысловых маштабах.
Да роду Sparassis адносяцца такія віды грыбоў[1]:
Найбольш вядомымі і распаўсюджанымі відамі ёсьць S. crispa (расьце ў Эўропе ды на ўсходзе Паўночнай Амэрыкі) і S. radicata (расьце на захадзе Паўночнай Амэрыкі), падобныя адзін да аднаго. Іхнія колеры вагаюцца ад сьветла-карычнева-жоўтага да жоўта-шэрага ці крэмава-белага колеру капусты. Звычайна вышынёй ад 10 да 25 см, але могуць вырастаць і вышэй: вядомыя ўзоры больш за 50 см вышынёй і масай 14 кг. Дзякуючы ўнікальнаму выгляду і памеру іх цяжка зблытаць зь якімі-кольвек атрутнымі/неядомымі грыбамі. Спарасісы растуць як паразыты або сапрабіёнты на каранях ці асновах разнастайных відаў цьвёрдаліставых дрэваў(d), найперш дубовых ды хвойных: ельніцы, хвоі, елкі.
Спарасіс кучаравы мае добры смак, але патрабуе перад ужываньнем дбайнай апрацоўкі. Між складак можа трапляцца бруд ды іншыя рэчывы. Прыдатны для засушваньня, пры якім захоўвае сваю храсткападобную структуру і пасуе для супоў.
Таксама ядомыя S. radicata[5] і S. spathulata, падобны да грыба-барана(d)[6].
Дзякуючы ўтрыманьню актыўных фармакалягічных інгрэдыентаў S. crispa таксама шырока выкарыстоўваецца ў традыцыйнай кітайскай мэдыцыне. У сухой масе базыдыёкарпа(d) выяўлена да 43,6% β-глюкану(d)[7], ухваленага ў Японіі для лекаваньня раку[8], а з пандэміі COVID-19 рэкамэндавана пацыентам для спыненьня запаленьня[9].