Спаржа

Спаржа
Спаржа лекавая
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя
КлясаАднадольныя
АтрадСпаржакветныя
СямействаСпаржавыя
ВідСпаржа лекавая (Asparagus officinalis)
Бінамінальная намэнклятура
Asparagus L.
ITIS 42782 ·

Спа́ржа (па-лацінску: Aspáragus) — род расьлінаў сямейства спаржавыя. Найболей распаўсюджаны від — спаржа лекавая (Asparagus officinalis). Адныя віды спаржы — травы, іншыя — паўхмызьнякі.

Батанічнае апісаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карэнішча разьвітае.

Сьцёблы дужа разгалінаваныя, галіны нясуць шматлікія, сабраныя пучкамі, па большай частцы іголкападобныя галінкі, якія сядзяць у пазухах лісьця. Лісьце недаразьвітае, дробнае, лускаватае ці калючкаватае, утварае звычайна ля аснаваньня цьвердаватыя шпорцы.

Кветкі дробныя, збольшага ў пазухах лісьця, адзінкавыя або ў шчытаватых ці гронкападобных суквецьцях. Кветка правільная, двох— ці аднародавая, з простым падзельналісьцёвым ці крыху спаяным ля асновы аквецьцем з шасьцю лісткамі, разьмешчанымі ў два колы. Тычачак шэсьць, з тонкімі ці пласьцінкавымі ніткамі і пыльнікамі, якія ўскрываюцца на ўнутраным баку; слупок зь верхняй, трохгняздовай завязьзю, кароткай шыйкай і трохлопасьцевым лычком.

Плод — ягада, з адным ці некалькімі семямі; Насеньне з тоўстым, чарнявым лупіньнем, рагавым бялком і невялікім зародкам.

Род зьмяшчае 211 відаў[1]. Некаторыя зь іх:

  1. ^ Asparagus L. (анг.). World Flora Online (2021). Праверана 22 траўня 2021 г.