Спарта Прага | |
![]() | |
Поўная назва | па-чэску: AC Sparta Praha fotbal, a.s.[1] |
---|---|
Заснаваны | 1893 |
Горад | Прага, Чэхія |
Стадыён | Джэнэралі Арэна Умяшчальнасьць: 19 416 |
Кіраўнік | J&T Credit Investments[d][2] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2023—2024 | 1 месца |
![]() sparta.cz (чэс.) (анг.) |
«Спа́рта» (па-чэску: Sparta) — чэскі футбольны клюб з гораду Прагі. Заснаваны ў 1893 годзе. 14-разовы чэмпіён Чэхіі, 8-разовы ўладальнік Кубка Чэхіі, двухразовы ўладальнік Супэркубка Чэхіі. «Спарта» зьяўляецца самым пасьпяховым і папулярным клюбам Чэхіі. У былыя часы клюб зьяўляўся базавым для нацыянальнай зборнай Чэхіі, аднак у апошні час такі статус быў страчаны, бо найлепшыя чэскія гульцы зараз у большасьці гуляюць у больш высокааплатных замежных лігах.
У канцы 1893 году група маладых людзей на чале з братамі Рудл вырашылі стварыць спартовы клюб. 16 лістапада на спэцыяльным сходзе быў прыняты клюбны статут, а празь месяц, 17 сьнежня адбыўся першы штогадовы сход. Клюбнымі колерамі сталі сіні, які сымбалізуе Эўропу, чырвоны, як сымбал каралеўскага гораду, і жоўты, які на сёньня не вядома, што сымбалізуе. Аднак спачатку гульцы гулялі ў чорных кашулях зь вялікай літараў «S» на грудзёх.
Неўзабаве пасьля Першай сусьветнай вайны каманда ўвайшла ў пэрыяд сваёй гісторыі (1920—1930-я гады), дзякуючы якому яна атрымала мянушку «Жалезная Спарта». Першы чэмпіянат Чэхаславаччыны па футболе быў праведзены ў сярэдзіне 1920-х гадоў. З гэтага часу каманда год за годам атрымлівала перамогу ў гэтай лізе. Сярод лепшых гульцоў гэтага часу варта вылучыць таленавітага нападніка Олдржыха Нэедлы, які за 187 матчаў за праскую каманды забіў 162 галы, а ў складзе зборнай Чэхаславаччыны на чэмпіянаце сьвету 1934 году стаў найлепшым бамбардзірам турніру.
У гэты пэрыяд «Спарта» двойчы станавілася пераможцам Кубка Мітропы (1927, 1935), у той час самага прэстыжнага эўрапейскага турніру. Пазьней «Спарта» атрымала перамогу яшчэ раз у гэтым турніры, у 1964 годзе, але тады ён ужо практычна страціў сваю значнасьць.
|
|