Стадыён Нёман (Горадня)

Гарадзкі стадыён
Краіна Беларусь
Горад Гарадзенская вобласьць
Адрас вул. Камунальная, 3, Горадня, Беларусь
Дата адкрыцьця 1964
Зьмяшчальнасьць 15 000 чалавек
Хатняя каманда Нёман Горадня

Стадыён ДУ «Гарадзенскі абласны комплексны цэнтар алімпійскага рэзэрву»[1] (стадыён ГАКЦАР; да 1 красавіка 2021 году — ЦСК «Нёман») — галоўны стыдыён Горадні. Пабудаваны ў 1963 годзе. Неаднойчы перабудоўваўся. У савецкія часы называўся «Чырвонае знамя».

Месца стадыёну, рэканструкцыя і міжнародны розгалас

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Стадыён у 2015 годзе

Дзеля пабудовы стадыёну савецкімі ўладамі былі зьнішчаны Новыя габрэйскія могілкі (сярод зьнішчаных была магіла Лейба Найдуса).

У 2002—2003 годзе гарадзкія ўлады правялі глябальную рэканструкцыю стадыёну, падчас якой грунт з могілак разам з астанкамі людзей быў разьвезены на падсыпку вуліцаў і іншыя гаспадарчыя патрэбы па ўсім горадзе.

Журналісты з гарадзенскіх незалежных СМІ апублікавалі тады матэрыялы, на якія адклікнуўся ўвесь сьвет: пратэсты на адрас гарадзенскіх уладаў прыходзілі з самых розных краінаў. Шэраг сусьветных габрэйскіх арганізацыяў зьвярнуліся ў FIFA і UEFA з патрабаваньнем байкатаваць беларускіх футбалістаў на міжнароднай арэне, паколькі будаўніцтва футбольнага стадыёна «Нёман» вядзецца на месцы старажытных габрэйскіх могілак.

Улады былі змушаны паабяцаць, што на месцы былых могілак будзе ўсталяваны памятны знак, што і было зроблена ў 2007 годзе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]