Станіслаў Кашпарак | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 чэрвеня 1996 (28 гадоў) | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Бухарэст[d] | |
Нумар | 37 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
—2015 | Зубржы[d] | |
2015—2018 | Балатонфюрэд[d] | |
2018—2021 | Пік Сэгед | |
2021—2022 | БГК імя Мяшкова | |
2022— | Дынама Бухарэст[d] | |
Зборныя | ||
2017— | Чэхія |
Станіслаў Кашпарак (па-чэску: Stanislav Kašpárek; нар. 11 чэрвеня 1996 году) — чэскі гандбаліст румынскага клюбу «Дынама» і нацыянальнай зборнай Чэхіі. Гуляе на пазыцыі правага гульнёвага гульца.
Кашпарак пачаў сваю кар’еру на радзіме ў клюбе «Зубржы». У 2014 годзе быў абраны галоўным талентам краіны і ўжо ў наступным годзе пераехаў у Вугоршчыну, дзе прыяднаўся да клюбу «Балатонфюрэд». Пазьней быў заўважаны больш моцным вугорскім клюбам «Пікам», зь якім склаў працоўную дамову з гэтай камандай у 2018 годзе. Зь «Пікам» у 2019 годзе заваяваў Кубак Вугоршчыны, а ў 2021 годзе ў шыхтах дружыны стаў чэмпіёнам краіны. У 2021 годзе прыяднаўся да беларускага клюбу «БГК імя Мяшкова», замяніўшы басьнійца Марка Паніча[1][2]. У сэзоне 2021—2022 гадоў бараніў колеры каманды, разам зь якой у 2022 годзе стаў чэмпіёнам Беларусі. З сэзону 2022—2023 гадоў гандбаліст гуляе за румынскі клюб «Дынама»[3].