Станіслаў Лем

Станіслаў Лем
Stanisław Lem
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 верасьня 1921
Львоў, Польшча
Памёр 27 сакавіка 2006 (84 гады)
Кракаў, Польшча
Пахаваны
Бацькі Samuel Lem[d]
Сужэнец Barbara Lem[d]
Дзеці Томаш Лем[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, філёзаф
Гады творчасьці 19462006
Жанр фэнтэзі
Мова ангельская мова, польская мова[1][2], расейская мова[3] і нямецкая
Дэбют «Чалавек з Марсу»
Прэміі Эўрапейская літаратурная прэмія (1986)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Афіцыйны сайт

Станіслаў Херман Лем (па-польску: Stanisław Herman Lem; 12 верасьня 1921 — 27 сакавіка 2006) — польскі пісьменьнік, сатырык, філёзаф, фантаст і футуроляг.

Лічыцца польскім пісьменьнікам, творы якога перакладаюць найчасьцей, а ў пэўныя часы быў найбольш чытаным неангельскамоўным пісьменьнікам навуковай фантастыкі. Значная частка яго пісьменьніцкай працы займае філязофія і футуралёгія, прысьвечаных разважаньням на тэмы тэхналёгіі, прыроды інтэлігенцыі, цяжкасьцям у пераказе інфармацыі і ўзаемным паразуменьні інтэлігэнтных істот, абмежаванасьці чалавека і месцы чалавека ў Сусьвеце. Вялікая частка тых разважаньняў зьмешчана ў навукова-фантастычных творах, што робіць больш цяжкім іх разуменьне. Адначасова гэткі спосаб пераказу філязофскіх думак палягчае іх паразуменьне. Таму часта ў сусьветнай літаратуры Лем бываў недаацэнены як філёзаф і лічыцца галоўным чынам аўтарам навуковай фантастыкі. Уплыў Лема на сусьветную навукова-фантастычную літаратуру крытыкі параўноўваюць зь дзейнасьцю такіх клясыкаў як Гэрбэрт Джордж Ўэлз ці Олаф Стэплдон[4].

Лем паходзіць з жыдоўскай сям’і лекара, якая жыла ў Львове. Сабіна Волер і Самуэль Лем (ці Лехм) заручыліся яшчэ напярэдадні І Сусьветнай вайны. Шлюбам пабраліся толькі пасьля вайны. Пад час вайны бацька быў патрапіў да расейскага палону, зьмешчанага ў крэпасьці Перамышль, а пасьля ў лягэр ваеннапалонных у Сярэдняй Азіі. Па вяртаньні з вайны ў Львоў Самуэль стаў асыстэнтам у Мэдыцынскім унівэрсытэце Яна Казімера, а пасьля ларынголягам. Станіслаў Лем вучыўся ў Львоўскім мэдычным інстытуце ад 1939 да 1941 году, скончыў мэдычны факультэт Ягелонскага ўнівэрсытэту ў Кракаве (1948).

Станіслаў Лем хварэў на сэрца. Памёр у клінічным шпіталі Collegium Medicum Ягэлёнскага ўнівэрсытэту ў Кракаве, маючы 84 гады. Згодна зь яго воляю урна з парэшткамі была пахавана 4 красавіка 2006 году на Сальваторскіх могілках ў Кракаве. Была праведзена каталіцкая імша пахаваньня па жаданьні сям’і[5][6][7].

Прозьвішча пісьменьніка атрымаў Астэроід Лем, а ў Кракаве імя пісьменьніка нададуць адной з вуліцаў[8][9][10].

Польскі аўтар, якога найчасьцей перакладаюць. Яго кнігі перакладзены на 41 мову, агульным накладам больш 30 мільёнаў асобнікаў[11] (паводле іншых зьвестак — 27 млн асобнікаў[12]). Сам аўтар сьцьвярджаў пра 44 мовы (некаторыя пераклады — пірацкія) і лічбу адзінкавых выданьняў паміж 1350 ды 1400[13].

Пачаткі кар’еры пісьменьніка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першымі творам Лема былі апавяданьні і вершы пра акупацыю, якія друкаваліся ў 1946 на старонках «Kuźnicy», «Żołnierza Polskiego» і «Tygodnika Powszechnego». Як аўтар фантастыкі дэбютаваў у «Tygodniku Powszechnym» апавяданьнямі Obcy і Dzieje jednego odkrycia. Раман «Нязгублены час» (1955 г). Дэтэктыўны раман «Вынік» (1959 г.). Аўтабіяграфічны раман «Высокі замак» (1966 г.). Філязофска-сацыялягічнага дасьледаваньне «Сума тэхналёгій» (1967 г.).

Пераклады на беларускую мову

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Казка пра караля Мудраса[14] (зборнік Байкі Робатаў) — пер. Валеры Буйвал
  • Прыгоды Піркса — пер. Анатоль Бутэвіч (пад пс. Максім Валошка), Менск: Мастацкая літаратура, 1992, ISBN 5-340-00755-3
    • Выпрабаванне
    • Патруль
    • Альбатрос
    • Тэрмінус
    • Умоўны рэфлекс
    • Паляванне
    • Здарэньне
    • Расказ Піркса
    • Дазнанне
  • Салярыс — пер. Анатоль Бутэвіч (пад пс. Максім Валошка), Менск, 1994
  • Уранавыя вушы (зборнік Байкі Робатаў) — пер. Руслан Равяка //Наша Ніва 31 сакавіка 2006
  • Непераможаны (раман), 2011, 2578 ст., пер. Анатоль Бутэвіч [15]
    • Сябар
    • 137 секунд
    • Цемра і цьвіль
    • Казка пра вылічальную машыну, якая з цмокам змагалася
  • Зорныя дзённікі / Станіслаў Лем. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 353, [2] с.
  • Свет Станіслава Лема: цытаты, афарызмы / цытаты з твораў Станіслава Лема выбраў і склаў Віктар Язневіч. — Мінск : Галіяфы, 2022. — 246, [1] с.
  • Зорныя дзённікі. З успамінаў Іёна Тыхага: апавяданні ; Футуралагічны кангрэс: раман / Станіслаў Лем. — Мінск : Галіяфы, 2022. — 370, [2] с.
  • Стварэньне сьвету. Спроба другая [Эсэ] (З польск. пер. А. Кудраўцаў) Крыніца № 11-12 (26) 1996
  • Сыльвічныя разважаньні XL (часопіс Odra, № 2 (408), 1995)— зборнік Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне
  • Фэнамэналягічная тэорыя твору (зборнік Філязофія выпадку. Літаратура ў сьвеце эмпірыі) — зборнік Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне
  • Салярыс (1972)
  • Ордэн Белага арла (1996)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]