Старажытнаірляндзкая мова | |
Goídelc | |
![]() Старажытнаірляндзкае пісьмо (VIII стагодзьдзе) | |
Ужываецца ў | Ірляндыя, Мэн, зах. узьбярэжжа Вялікабрытаніі |
---|---|
Рэгіён | Брытанскія астравы |
Колькасьць карыстальнікаў |
|
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Б) | sga |
ISO 639-2(Т) | sga |
ISO 639-3 | sga |
Старажы́тнаірля́ндзкая мова (радзей: старажы́тнагэ́льская; саманазва: Goídelc, вымаўл. [ˈɡoiðʲelɡ]) — тэрмін, пад якім вядомыя найстарэйшыя пісьмовыя формы гайдэльскіх моваў, а таксама пісьмовая мова, ужываная ў пэрыяд VII—Х стагодзьдзяў н. э. Асноўная частка тэкстаў на пісьмовай мове прыпадае на часы VIII — сярэдзіны ІХ стагодзьдзяў, Х ст. датуецца разьвіцьцё старажытнаірляндзкай мовы ў стан, вядомы пад тэрмінам сярэ́днеірля́ндзкая мова. Незважаючы на датыроўку, некаторыя позьнія тэксты ўяўляюць сабою пісьмовыя помнікі часоў канца існаваньня старажытнаірляндзкай мовы, што зьяўляліся копіямі ранейшых тэкстаў.
Паводле сучасных уяўленьняў у лінгвістыцы старажытнаірляндзкая мова сталася продкам сучаснай ірляндзкай, гэльскай шатляндзкай і мэнскай моваў, якія нацяпер утвараюць гайдэльскую падгрупу моваў[1]. Старажытнаірляндзкая мова генэтычна характарызавалася як гайдэльская мова, уваходзячы ў склад астраўной групы кельцкае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў. Сярод шматлікіх індаэўрапейскіх моваў старажытнаірляндзкая мова вылучалася надзвычай складанай сыстэмай марфалёгіі і, у прыватнасьці, аляморфіі, што абумоўлівала шматлікія выключэньні пры зьмене каранёў або суфіксаў. Адзначалася складаная фаналягічная сыстэма, сярод якой — працэс мутацыі пачатковага зычнага ў слове, які меў граматычнае значэньне.
Аднымі з выбітных дасьледчых працаў па старажытнаірляндзкай мове лічацца дасьледаваньні Рудольфа Турнайзэна й Осбарна Бэргіна, праведзеныя напрыканцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў.
У часы існаваньня старажытнаірляндзкай мовы мова зьяўлялася адзінай мовай у складзе гайдэльскае падгрупы, якая прадстаўляла сабою адну зь філіяцыяў астраўной групы кельцкай галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і. Па заканчэньні існаваньня мовы старажытнаірляндзкая мова зазнала працэс паступовага распаду на формы маўленьня, што ў будучыні леглі ў аснову сучаснай ірляндзкай, шатляндзкай і мэнскай моваў.
У сваю чаргу, старажытнаірляндзкая мова паходзіць ад архаічнаірляндзкае мовы, вядомая па надпісах асабістых імёнаў, складзеных уласнай пісьмовасьцю (агамічная пісьмовасьць), датаваных пэрыядам IV—VI стагодзьдзяў н. э. Архаічнаірляндзкая мова радам рысаў набліжаная да пракельцкае мовы, якая вылучылася па распадзе праіндаэўрапейскае мовы ды лічыцца продкам пазьнейшых кельцкіх моваў.
Да цяперашняга часу захаваны малы аб’ём пісьмовых помнікаў, якія адносяцца да старажытнаірляндзкага пэрыяду, асноўная частка дадзеных фіксацыяў прадстаўленая глёсамі, пакінутых у лацінскіх рукапісах на рэлігійную тэматыку, складзеных ірляндзкімі місіянэрамі ў Заходняй Эўропе. У сваю чаргу, тагачасныя рукапісы ірляндзкага паходжаньня ў значна большай ступені зьведалі страту з прычыны больш шырокага й частага выкарыстаньня гэтых тэкстаў[2]. Па-за галіной пісьмовага карыстаньня мову ўжывалі старажытныя гэльскія плямёны, якія напрыканцы І тыс. н.э. прыступілі да калянізацыі Шатляндыі й Мэну, што пазьней спарадзіла шатляндзкую й мэнскую мовы.
Адным з найзначнейшых тэкстаў раньнестаражытнаірляндзкага пэрыяду лічыцца г.зв. гамілія з Камбрэ — празаічная пропаведзь, якая ўтрымлівае вялікія фрагмэнты тэксту на старажытнаірляндзкай мове побач з лацінай (пачатак VIII стагодзьдзя). У наступным стагодзьдзі складаецца Codex Ardmachanus (або Кніга з Армы), якая таксама зьмяшчала тэксты на рэлігійную тэматыку. Сярод найбольш вядомых глёсаў тагачаснага пэрыяду адзначаюцца пісьмовыя помнікі, адшуканыя ў паўднёвай Нямеччыне (Вюрцбург, Карльсруэ), паўночнай Італіі (Флярэнцыя, Мілян, Турын) і ў Швайцарыі (Санкт-Гален). У наступныя стагодзьдзі адзначаецца паўстаньне большай колькасьці зьвязаных тэкстаў на асобную тэматыку (загаворы, вершы, творы рэлігійнай тэматыкі).
Літаратурная дзейнасьць на старажытнаірляндзкай мове вядомая й па пазьнейшых пэрыядах з прычыны наяўнасьці перапісных экзэмпляраў старажытнаірляндзкіх тэкстаў, складзеных пасьля ўмоўнага заканчэньня існаваньня мовы. У прыватнасьці, фрагмэнты старажытнаірляндзкага пэрыяду маюць г.зв. Кніга Бурай Каровы і Лэйнстэрская кніга, складзеныя ў раньнесярэднеірляндзкі пэрыяд.
Ніжэй прыведзенае апісаньне гукавага ладу старажытнаірляндзкае мовы.
Асаблівасьцю інвэнтару зычных старажытнаірляндзкае мовы быў успадкаваны ад архаічнаірляндзкай падзел зычных фанэмаў на два віды супрацьпастаўленьня: «вузкія» — «шырокія» (то бок, паляталізаваныя й вэлярызаваныя) і фортыс—леніс, якія ўзьніклі ў выніку гістарычных зьменаў у старажытнай кельцкай фаналёгіі; кожны від аднаго з супрацьпастаўленьняў мог спалучацца зь іншым, утвараючы такім чынам чатыры мажлівыя камбінацыі (напрыклад, «шырокія» леніцызаваныя /f v θ ð x ɣ h ṽ n l r/, супрацьпастаўленыя «шырокім» фортыс /p b t d k ɡ s m N L R/). Пэўнае выключэньне з гэтае заканамернасьці складаў глухі зычны /f/ і ейны паляталізаваны аналяг /fʲ/, якія разам паходзілі з аднае фанэмы — плыўнага /w/.
Для параўнаньня, супрацьпастаўленьне паляталізаваных (мяккіх) і вэлярызаваных (цьвёрдых) часткова прадстаўленае таксама ў беларускай мове.
Ніжэй прыведзены лад зычных фанэмаў старажытнаірляндзкай мовы паводле іх месца артыкуляцыі, а таксама паказчыку «шырокасьці» або «вузкасьці». Варта адзначыць граматычнае значэньне гэтага крытэру й у сучасных шатляндзкай ды ірляндзкай мовах.
Лябіяльныя | Зубныя | Альвэалярныя | Вэлярныя | Глётальныя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
Насавыя | шырокія | m | N n | ŋ | ||
вузкія | mʲ | Nʲ nʲ | ŋʲ | |||
Выбухныя | шырокія | p b | t d | k ɡ | ||
вузкія | pʲ bʲ | tʲ dʲ | kʲ ɡʲ | |||
Фрыкатывы | шырокія | f v | θ ð | s | x ɣ | h |
вузкія | fʲ vʲ | θʲ ðʲ | sʲ | xʲ ɣʲ | hʲ | |
Назалізаваныя фрыкатывы |
шырокія | ṽ | ||||
вузкія | ṽʲ | |||||
Апраксыманты | шырокія | R r | ||||
вузкія | Rʲ rʲ | |||||
Лятэральныя | шырокія | L l | ||||
вузкія | Lʲ lʲ |
Некаторыя аспэкты гукавага ладу старажытнаірляндзкае мовы застаюцца невядомымі. Так, /sʲ/ магло мець у некаторай ступені іншую рэалізацыю, вымаўляючыся як [ɕ] або [ʃ], што ўласьціва сучаснай ірляндзкай мове; /hʲ/ мог зьяўляцца практычна тым жа гукам, што й /h/ і/або /xʲ/. Акрамя гэтага, невядомай застаецца дакладная артыкуляцыя фанэмаў, вядомых пад пазначэньнямі /N/, /Nʲ/, /L/, /Lʲ/, /R/, /Rʲ/, аднак хутчэй за ўсё дадзеныя фанэмы мелі больш напружаную й падоўжаную артыкуляцыю ў параўнаньні зь іх леніцызаванымі адпаведнікамі /n/, /nʲ/, /l/, /lʲ/, /r/, /rʲ/, што характэрна, у прыватнасьці, дыялектам сучаснай ірляндзкай мовы, дзе падобнае супрацьпастаўленьне прадстаўленае адносна пярэднеязычных насавых і лятэральных зычных; /Nʲ/ ды /Lʲ/ імаверна маглі адлюстроўваць артыкуляцыю, у выніку якой апошнія рэалізоўваліся як паляталізаваныя [ɲ] і [ʎ] адпаведна. /R(ʲ)/ магчыма ўяўляў сабою дрыжачы зычны, у той час як ягоны леніцызаваны адпаведнік зьяўляўся г.зв. аднаўдарным зычным (ударная, не выбухная артыкуляцыя).
Адметнасьцю гукавага ладу старажытнаірляндзкае мовы было існаваньне супрацьпастаўленьня паводле кароткасьці—даўжыні ня толькі манафтонгаў, але й дыфтонгаў. Кароткія дыфтонгі зьяўляліся аднаморнымі і вымаўляліся прыкладна на такім жа адцінку часу, што й кароткія манафтонгі, падоўжаныя дыфтонгі мелі дзьвюхморную структуру й вымаўляліся прыкладна за такі ж час, што й падоўжаныя галосныя. У часы існаваньня старажытнаірляндзкай мовы інвэнтар падоўжаных галосных зазнаваў значныя зьмены, якія нашмат менш закранулі кароткія.
Ніжэй прыведзены лад галосных у старажытнаірляндзкай мове.
Манафтонгі | Дыфтонгі | |||
---|---|---|---|---|
Верхняга ўздыму |
i | u | ĭu | |
Сярэдняга ўздыму |
e | o | ĕu | (ŏu)1 |
Ніжняга ўздыму |
a | ău |
Ніжэй прыведзены лад падоўжаных галосных у раньнія часы існаваньня старажытнаірляндзкай мовы, арыентыровачна да сярэдзіны VIII стагодзьдзя.
Манафтонгі | Дыфтонгі | |||
---|---|---|---|---|
Верхняга ўздыму |
iː | uː | iu | ui |
Сярэдняга ўздыму |
e₁ː, e₂ː1 | o₁ː, (o₂ː?)2 | eu | oi, (ou)3 |
Ніжняга ўздыму |
aː | ai, au3 |
Позьнім формам старажытнаірляндзкай мовы быў уласьцівы наступны інвэнтар падоўжаных галосных.
Манафтонгі | Дыфтонгі | |||
---|---|---|---|---|
Верхняга ўздыму |
iː | uː | iu, ia | ui, ua |
Сярэдняга ўздыму |
eː | oː | eu | oi?1 |
Ніжняга ўздыму |
aː |
Становішча кароткіх галосных у ненаціскным складзе мела больш складаныя тэндэнцыі. Так, усе кароткія галосныя маглі ўзьнікаць у канцы слова пасьля як «вузкай», так і «шырокай» зычных. Галосныя /e, i/ пасьля «вузкіх» зычных часта пазначаліся на пісьме як ae і ai, што, імаверна, магло сьведчыць пра іх больш сярэднюю артыкуляцыю. Ніжэй прыведзеныя прыклады падобных спалучэньняў галосных і іх адлюстраваньня на пісьме.
Слова | Вымаўленьне | Пераклад | Характарыстыка |
---|---|---|---|
marba | /ˈmarva/ | я забіў бы | 1 асоба, адз.л., умоўны лад |
léicea | /ˈLʲeːɡʲa/ | я пакінуў бы | 1 асоба, адз.л., умоўны лад |
marbae | /ˈmarve/ ([ˈmarvɘ]?) | ты забіў бы | 2 асоба, адз.л., умоўны лад |
léice | /ˈLʲeːɡʲe/ | ты пакінуў бы | 2 асоба, адз.л., умоўны лад |
marbai | /ˈmarvi/ ([ˈmarvɨ]?) | ты забіў | 2 асоба, адз.л., абвесны лад |
léici | /ˈlʲeːɡʲi/ | ты пакінуў | 2 асоба, адз.л., абвесны лад |
súlo | /ˈsuːlo/ | вока | родны склон, адз.л. |
doirseo | /ˈdoRʲsʲo/ | дзьвярэй | родны склон |
marbu | /ˈmarvu/ | я забіў | 1 асоба, адз.л., абвесны лад |
léiciu | /ˈLʲeːɡʲu/ | я пакінуў | 1 асоба, адз.л., абвесны лад |
На разьмеркаваньне кароткіх галосных у нефінальнай пазыцыі накладалася значная колькасьць абмежаваньняў. Звычайна лічыцца, што адзінымі кароткімі галоснымі фанэмамі, што маглі паўставаць у любым ненаціскным складзе, зьяўляліся толькі /ǝ/ і /u/, першая запісваўся як a, ai, e або i ў залежнасьці ад якасьці навакольных галосных, другая — як u ці o. Галосная /u/ мела тэндэнцыю да ўзьнікненьня ў становішчы перад складамі, у якіх у пракельцкай форме існаваў *ū (напрыклад, dligud /ˈdʲlʲiɣuð/ «закон» (dat.) < PC *dligedū), або пасьля «шырокага» лябіяльнага (напрыклад, lebor /ˈLʲevor/ «кніга», domun /ˈdoṽun/ «сьвет»). Галосная /ǝ/ паўставала, адпаведна, у астатніх выпадках. Абедзьве галосныя не зьяўляліся рэфлексамі адпаведных галосных пракельцкае мовы.
У ненаціскных складох маглі зьяўляцца таксама падоўжаныя галосныя, аднак яны не зьяўляюцца рэфлексамі пракельцкіх падоўжаных, паколькі ў пракельцкай мове адбывалася скарачэньне апошніх перад сынкопай (выпадзеньнем). Паходжаньне падоўжаных у старажытнаірляндзкай мове зводзіцца да наступных працэсаў:
Націск у старажытнаірляндзкай мове часьцей за ўсё падаў на першы склад слова. У дзеясловах націск мог быць дапушчальным на другім складзе ў выпадку, калі першы ўяўляў сабою клітыку (напрыклад, прыстаўка as-). У кельталёгіі клітыкі аддзяляюцца цэнтральнай кропкай (⋅, напрыклад as⋅beir /asˈberʲ/ «ён кажа»).
У часы існаваньня старажытнаірляндзкае мовы ў мове адбыўся вялікі рад фаналягічных зьменаў, што спрычынілася да карэнных зьменаў у параўнаньні з рэканструяванай пракельцкай мовай, а таксама з вымерлымі кельцкімі мовамі (у прыватнасьці, гальскай), якія ў значнай меры захоўвалі архаічны індаэўрапейскі характар. У прыватнасьці, маштаб дадзеных зьменаў надаваў высновы мовазнаўцам не ўключаць старажытнаірляндзкую ў склад індаэўрапейскае сям’і моваў наогул цягам практычна ўсяго ХІХ стагодзьдзя. Як мяркуецца, гэты шэраг зьменаў адбыўся ў гістарычна кароткі пэрыяд, блізу VI—VII стагодзьдзяў н. э., паколькі яны не прасочваюцца ў архаічнаірляндзкі пэрыяд (IV—VI стагодзьдзяў н. э.), але зьяўляюцца поўнасьцю скончанымі ў раньняй старажытнаірляндзкай (VIII стагодзьдзе н. э.). Ніжэй прыведзены абагульнены пералік гэтых зьменаў у прыблізным храналягічным парадку[6][7].
Набор дадзеных зьменаў спрычыніўся да наступных зьменаў у гукавым ладзе старажытнаірляндзкае мовы:
Ніжэй прыведзеныя прыклады падобных зьменаў у параўнаньні з архаічнаірляндзкай мовай. Лексэмы архаічнаірляндзкае мовы прадстаўляюць сабою трансьлітарацыю арыгінальнага агамічнага пісьма.
Арх.-ірл. | Ст.-ірл. | Пераклад |
---|---|---|
inigena[8] | ingen | дачка |
qrimitir[9] | cruimther | сьвятар |
maqqi[10] | maicc | сын (gen.) |
velitas[11] | filed | паэт (gen.) |
Lugudeccas[12] | Luigdech | Лугід (уласнае імя, gen.) |
Anavlamattias[13] | Anfolmithe | Анбламат (уласнае імя, gen.) |
Coillabotas[14] | Coílbad | Кольвад (уласнае імя, gen.) |
Усе словы асновы сказу датычна леніцыі або насавой асыміляцыі фаналягічна выступалі як адзінае цэлае, што прыводзіла да сандгі (зьмена гуку ў залежнасьці ад пазыцыі ў сказе). Дыяхранічна гэтая зьява адлюстроўвала стан апошняга складу ў архаічнаірляндзкай мове.
Усе дадзеныя мутацыі захаваліся ў сучасных ірляндзкай і шатляндзкай мовах, стаўшыся аднымі з асноўных марфалягічных паказчыкаў моваў. Ніжэй прыведзеныя зьмены, засьведчаныя ў старажытнаірляндзкіх тэкстах толькі часткова:
Зьвесткі пра больш шырокае прадстаўленьне мутацыяў зычных ніж на пісьме заснаваныя перш за ўсё на пазьнейшых артаграфічных нормах і досьведзе фаналёгіі сучаснай ірляндзкай мовы. Ніжэй прыведзеныя ўзоры гэтых зьменаў на прыкладзе выразаў маленькі чалавек, моцны чалавек, а таксама на прыкладзе ініцыяльных мутацыяў пасьля займеньніка a «ягоны, ейны». Вартая ўвагі мутацыя наступнага слова пасьля займеньніка ў другой табліцы, якая й адрозьнівае род займеньніка (адрозьніваючы такім чынам значэньне ягоны ад ейны); для параўнаньня прыведзены прыклад з санскрыту.
Адз.л. | Мн.л. | |||
---|---|---|---|---|
Ст.-ірл. | Арх.-ірл. канчатак | Ст.-ірл. | Арх.-ірл. канчатак | |
Назоўны склон | fer becc /fʲer bʲegg/, fer cumachtach /k-/ | *-os | fir bicc /fʲirʲ vʲigʲgʲ/, fir chumach(a)ig /x-/ | *-ī < PIE *-oi |
Клічны склон | fir bicc /fʲirʲ vʲigʲgʲ/, fir chumach(a)ig /x-/ | *-e | firu biccu /fʲiru bʲiggu/, firu cumachtchu /k-/ | *-ūs < PIE *-ōs |
Вінавальны склон | fer m-becc /fʲer mbʲegg/, fer cumachtach /g-/ | *-on < PIE *-om | firu biccu /fʲiru bʲiggu/, firu cumachtchu /k-/ | *-ūs < PIE *-ōns |
Родны склон | fir bicc /fʲirʲ vʲigʲgʲ/, fir chumach(a)ig /x-/ | *-ī | fer m-becc /fʲer mbʲegg/, fer cumachtach /g-/ | *-on < PIE *-ōm |
Давальны склон | fiur biucc /fʲĭŭr vʲĭŭgg/, fiur chumachtach /x-/ | *-ū < *-ūi < PIE *-ōi | fer(a)ib becc(a)ib /fʲerǝvʲ bʲeggǝvʲ/, fer(a)ib cumachtch(a)ib /k-/ | -obis < PIE *-obhis |
Тып | ech «конь» | bo «карова» | teg «дом» | PIE форма[15] | форма санскрыту | |
---|---|---|---|---|---|---|
М.р./Н.р. адз.л. | Леніцыя | a ech /a ex/ | a bo /a vo/ | a theg /a θʲeɣ/ | *esyo[a] | asya |
Ж.р. адз.л. | Гемінацыя | a ech /a hex/ | a bo /a bbo/ | a teg /a ttʲeɣ/ | *esyās < *esyeh₂s | asyās |
Мн.л. | Назалізацыя | a n-ech /a nex/ | a m-bo /a mbo/ | a teg /a dʲeɣ/ | М.р./Н.р. *eysōm? *eysoHom? *eysom? (*es-?) Ж.р. *eys-? (*es-?) *ih₂s-?[b] |
ēṡām (ж.р. āsām) |
Асаблівасьцю аляморфіі ў старажытнаірляндзкай мове было дапушчальнасьць перамяшчэньня націску ў межах усяго дзеяслову, у выніку чаго націск мог знаходзіцца ў тым ліку на прыстаўкі. Націскныя адрозьненьні маглі спрычыняцца да адрозьненьняў, прадэманстраваных на наступных узорах[16].
Ранейшая форма | Дэўтэранічны дзеяслоў | Пераклад | Протатанічны | Пераклад |
---|---|---|---|---|
*ess-bero(n)t < PIE *-bheronti | as·berat /as-ˈbʲerəd/ | яны кажуць | ní-epret /Nʲiː-ˈhebrʲəd/ | яны ня кажуць |
*cum-uss-ana | con·osna | ён адпачывае | ní-cumsana | ён не адпачывае |
*de-ro-uss-scochi | do·rósc(a)i | ён пераўзыходзіць | ní-derscaigi | ён не пераўзыходзіць |
*de-lugi < PIE *-logheyeti | do·lug(a)i | ён даруе | ní-dílg(a)i | ён не даруе |
*de-ro-gn... | do·róna | ён можа зрабіць | ní-derna | ён ня можа зрабіць |
Найбольш адметны від аляморфіі паходзіў з s-суб’юнктыву трэцяй асобы адзіночнага ліку, што тлумачыцца выкарыстаньнем асабістага атэматычнага маркеру -t, які дадаваўся непасрэдна да дзеяслоўнай асновы, утворанай, у сваю чаргу, даданьнем -s да асновы. Як вынікае, гэта прывяло да ўзьнікненьня вялікіх сьцячэньняў зычных, у пазьнейшыя часы адбылася страта падобных спалучэньняў. У прататанічных формах (пасьля дзьвюх праклітык) корань ня меў націску, з прычыны чаго адбывалася таксама выпадзеньне каранёвае галоснае з захаваньнем толькі першай зычнай. Напрыклад[17]:
Цяп., індыкатыў | Цяп., суб’юнктыў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Станоўчы (дэўтэранічны) | Адмоўны (протатанічны) | Станоўчы (дэўтэранічны) | Адмоўны (протатанічны) | |||||
Арх.-ірл. | Ст.-ірл. | Арх.-ірл. | Ст.-ірл. | Арх.-ірл. | Ст.-ірл. | Арх.-ірл. | Ст.-ірл. | |
ён адмаўляецца | *uss ˈbond-et(i) | as·boind | *nís ˈuss-bond-et(i) | ní op(a)ind /obǝnʲdʲ/ | *uss 'bod-s-t | as·bó | *nís ˈuss-bod-s-t | ní op /ob/ |
ён застаецца | *di ˈwo-uss-ret-et(i) | do·fúarat | *nís ˈdi-wo-uss-ret-et(i) | ní díurat | *di ˈwo-uss-ret-s-t | do·fúair | *nís ˈdi-wo-uss-ret-s-t | ní diúair |
ён паўтарае | *ad ˈess-reg-et(i) | ad·eirrig | *nís ˈ*ad-ess-reg-et(i) | (ní aithrig?? >) ní aithirrig | *ad ˈess-reg-s-t | ath·e(i)rr | *nís ˈad-ess-reg-s-t | ní aithir |
ён можа | *con ˈink-et(i) | com·ic | *nís ˈcom-ink-et(i) | ní cum(a)ic > ní cum(u)ing, ní cumaing | *con ˈink-s-t | con·í | *nís ˈcom-ink-s-t, *nís ˈcom-ink-ā-t | ní cum, ní cumai |
гэта адбываецца | *ad ˈcom-ink-et(i) | (ad·cum(a)ic >) ad·cumaing | *nís ˈad-com-ink-et(i) | (ní ecm(a)ic >) ní ecmaing | *ad ˈcom-ink-ā-t | ad·cumai | *nís ˈad-com-ink-ā-t | ní ecm(a)i |
Старажытнаірляндзкай мове былі ўласьцівыя шырокія зьмены ў гукавым ладзе, адным з істотных падобных працэсаў была сынкопа, якая, на ўзор іншых гукавых зьменаў, набыла граматычнае значэньне. Ніжэй прыведзеныя этапы зьяўленьня сынкопы ў старажытнаірляндзкай мовы ў храналягічным парадку.
Усе пракельцкія галосныя фанэмы ў той ці іншай ступені захаваліся ў націскных складох архаічнаірляндзкае мовы, але ўжо ў часы паступовага разьвіцьця архаічнаірляндзкае мовы ў старажытнаірляндзкую галосныя пачалі зьведваць істотныя зьмены ў залежнасьці ад навакольных галосных або нват зычных. У кельталёгіі падобныя зьмены падобныя пад тэрмінам афэкцыя, найважнейшымі зь якіх былі[19]:
Прыклад ніжэй адлюстроўвае рад гэтых зьменаў на ўзоры дзеяслову несьці. Вынікам мутацыяў галосных стаў аднолькавы вынік зьмены *e ды *i (напрыклад, sen < *senos, але fer < *wiros). Выключэньнем, згаданым вышэй, можна лічыць зьмену тыпу nert «моц», але neurt «моцы» (давальны склон) < *nertu, дзе адбылася мутацыя u, але не адбылася мутацыя i, недапушчаная праз суседняе rt.
Ст.-ірл. | Вымаўленьне | Пераклад | Арх.-ірл. | Позьн. PIE | Заўвагі | |
---|---|---|---|---|---|---|
Абсалют., 1 ас., адз.л. | biru | /bʲiru/ | «я нясу» | *berūs | *bherō + -s | Мутацыя i |
Абсалют., 2 ас., адз.л. | biri | /bʲirʲi/ | «ты нясеш» | *berisis | *bheresi + -s | Пераход *-es- > *-is- і наступная мутацыя i |
Абсалют., 3 ас., адз.л. | berith | /bʲirʲǝθʲ/ | «ён нясе» | *beretis | *bhereti + -s | Пераход ненаціскнога i > /ǝ/ пад уплывам навакольных паляталізаваных зычных |
Кан’юнкт., 1 ас., адз.л. | ⋅biur | /bʲĭŭr/ | «я нясу» | *beru < *berū | *bherō | Мутацыя i ды u |
Кан’юнкт., 2 ас., адз.л. | bir | /bʲirʲ/ | «ты нясеш» | *beris < *berisi | *bheresi | Пераход *-es- > *-is-, мутацыя ненаціскнога i |
Кан’юнкт., 3 ас., адз.л. | beir | /bʲerʲ/ | «ён нясе» | *beret < *bereti | *bhereti | Паляталізацыя зычных, пазначаная літарай для галоснага i |
Асноўныя адметнасьці ладу зычных старажытнаірляндзкае мовы абумоўленыя зьменай праіндаэўрапейскіх зычных у пракельцкай мове (пераход *gʷ > *b; страта прыдыханьня ў *bh, *dh, *gh, *gʷh; страта *p у ініцыяльнай або інтэрвакальнай пазыцыі, пераход яго ў *w, *b, *x і г.д. у астатніх пазыцыях). Па распадзе пракельцкае мовы адбыліся й іншыя зьмены зычных:
Сярод нязьменных рысаў у старажытнаірляндзкай мове вылучаецца частковае або поўнае захаваньне сьцячэньняў зычных, невядомых для іншых індаэўрапейскіх моваў. Захаванымі ініцыяльнымі сьцячэньнямі зычных лічацца спалучэньні sn-, smr-, sr-, sl-, sc-, scr-, scl-, cr-, cl-, cn-, gr-, gl-, gn-, tr-, tl-, tn-, dr-, dl-, mr-, ml-, br-, bl-, зьмененымі (прыведзеныя ў парадку зьмяненьня) — *wl-, *wr- > fl-, fr-; *sp-/*sw- > s- (з улікам пазьнейшае леніцыі); *st- > t-; *pl-, *pr- > l-, r-; *bn- > mn-[21][22].
Вялікая колькасьць інтэрвакальных сьцячэньняў зычных была рэдукаваная, пераўтварыўшыся ў гемінаты (асыміляцыя) або спрасьціўшыся да аднаго зычнага з атрыманьнем кампэнсацыйнага падаўжэньня папярэдняга галоснага. У старажытнаірляндзкі пэрыяд гемінаты (падвойныя зычныя) былі спрошчаныя да звычайных. У пісьмовай мове захаваліся некаторыя спалучэньні зычных, але па страце падвойных зычных іх функцыя была зьмененая (гл. далей). Вынік пераўтварэньня галосных пры разбурэньні сьцячэньняў залежыў ад тыпу страчанае зычнае фанэмы:
Як мяркуецца, сьцячэньні *θr, *βr, *βl засталіся захаванымі ў старажытнаірляндзкай мове.
Ніжэй прыведзеная табліца, у якой адлюстраваная зьмена праіндаэўрапейскіх доўгіх галосных, дыфтонгаў і складовых санорных у пракельцкай мове і іх далейшы лёс у старажытнаірляндзкай мове. Старажытнаірляндзкія дыфтонгі úi, éu, íu, што выніклі са старых спалучэньняў кароткіх галосных, мелі тэндэнцыю да эпэнтэзы плыўным *w (напрыклад, drúid- «друід» < *dru-wid- «дрэвазнаўца»). Акрамя гэтага, большая частка доўгіх é, ó позьніх формаў старажытнаірляндзкай сваім паходжаньнем абавязаная кампэнсацыйнаму падаўжэньню або гіятусу (гл. вышэй): cét /kʲeːd/ «сто» < PC *kantom < PIE *kṃtom.
Падрабязьней | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Ніжэй прыведзены пералік асноўных марфалягічных паказчыкаў, вядомых у старажытнаірляндзкай мове.
Назоўнік у старажытнаірляндзкай мове мог адрозьнівацца паводле трох радоў (мужчынскі, жаночы, ніякі) і трох лікаў (адзіночны, парны і множны), аднак парны лік у старажытнаірляндзкай засьведчаны ў досыць абмежаванай ступені з прысутнасьцю розных формаў; адзіным трывалым паказчыкам гэтага ліку было існаваньне перад азначаемым лічэбніку dá «два», што засталося захаваным у сучасных гайдэльскіх мовах.
Вылучаліся таксама склоны (назоўны, родны, давальны, вінавальны, клічны). Паводле Рудольфа Турнайзэна адрозьніваліся таксама чатырнаццаць клясаў назоўнікаў, якія маркіраваліся марфалягічным шляхам пасьля асновы й прадстаўлялі сабою сем галосных і сем зычных асноваў, у тым ліку з паказчыкам клясы для няпэўных і нескланяемых назоўнікаў. Адрозьненьне назоўнікаў і прыметнікаў паводле склону ў поўнай ступені дэманстравалася толькі ў словазлучэньні пры існаваньні артыкля і было бачнае дзякуючы мутацыям зычных (напрыклад, in fer becc «маленькі чалавек», in fer /βer/ m-becc «[бачу] маленькага чалавека»). Ніжэй прыведзеныя ўзоры скланеньня назоўнікаў у залежнасьці ад склону, ліку, роду й асновы; скароты L, N, H азначаюць зьмены слова ў склоне — леніцыю, назалізацыю або даданьне /h/ адпаведна.
Ж.р., ā-аснова | Адз.л. | П.л. | Мн.л. |
---|---|---|---|
Н.с./К.с. | túath L | túaith L | túatha H |
В.с. | túaith N | ||
Р.с. | túaithe H | túath L | túath N |
Д.с. | túaith L | túath(a)ib |
М.р., o-аснова | Адз.л. | П.л. | Мн.л. |
---|---|---|---|
Н.с. | fer | fer L | fir L |
К.с. | fir L | firu H | |
В.с. | fer N | ||
Р.с. | fir L | fer N | |
Д.с. | fiur L | fer(a)ib |
Н.р., o-аснова | Адз.л. | П.л. | Мн.л. |
---|---|---|---|
Н.с./К.с./В.с. | scél N | scél L; scéla L | |
Р.с. | scéuil/scéoil L | scél N | |
Д.с. | scéul L | scél(a)ib |
Дзеяслоў мог зьмяняцца паводле часу, асобы, ладу й віду. Сярод часоў існавалі цяперашні, мінулы, будучы часы, імпэрфэкт і прэтэрыт; ладоў — абвесны, суб’юнктыў, умоўны, загадны лады; адрозьніваліся актыўны й пасіўны станы. Прыкметнай асаблівасьцю можна лічыць немень інфінітыву, функцыя якога была ўскладзеная на аддзеяслоўны назоўнік (назоўнік, корань якога ўтвораны ад дзеяслову, напрыклад, бел. выратавальнік), што захавалася й дагэтуль у сучасных гайдэльскіх мовах.
Для зьмены дзеясловаў існавалі адпаведныя наборы суфіксаў, але катэгорыі дзеяслову маглі зьмяняцца таксама дзякуючы зьменам фанэмаў унутры дзеяслоўнай асновы (напрыклад, as·beir «сказаў», але as·rubart «сказаў», as·béra «скажа»). Прадстаўленыя клітыкі-часьціцы, якія зьмянялі значэньне дзеяслову (напрыклад, адмоўныя ni-/ní-, пэрфэкту — ro- і г.д., у канцы — -sa, -se), пры гэтым асабістыя займеньнікі ў падобных выпадках мелі ролю прамых дапаўненьняў і выступалі як інфіксы між прэвэрбам і дзеяслоўнай асновай. Увогуле, дзеяслоў меў аглютынацыйную структуру і пры неабходнасьці мог выступаць у якасьці цэлага сказу. З індаэўрапейскае мовы ў старажытнаірляндзкай мове захаваліся такія спосабы зьмены дзеяслову як абляўт (аднак зроблены больш разнастайным дзякуючы афэкцыі галосных і сынкопе, гл. вышэй), рэдуплікацыя (падваеньне будзь-якой марфэмы), «першасныя» і «другасныя» канчаткі, тэматычныя й атэматычныя канчаткі, пэўная разнастайнасьць клясаў спражэньня; было мажлівым утварэньне адкладальных дзеясловаў.
Іншай рысай у парадыгмах зьмены дзеясловаў быў падзел дзеясловаў паводле мажлівасьці даданьня прэвэрбаў, гэтая прыкмета адрозьнівалася паводле канчаткаў. Акрамя гэтага, дзеясловы з мажлівасьцю даданьня прэвэрбаў самі па сабе дзяліліся на дэўтэранічныя (дзеясловы з націскам пасьля прэвэрбу) і протатанічныя (дзеяслоў з наяўнасьцю звыш аднаго прэвэрбу і з націскам унутры другога прэвэрбу); гэтыя катэгорыі дзеясловаў маглі адрозьнівацца зьменамі ў аснове або зьліцьцём прэвэрбаў з асновай. Збольшага гэта абумоўліваецца асобным выпадкам г.зв. закону Вакернагеля, паводле якога націск падае на другі склад пры наяўнасьці аднаго ці больш прэвэрбаў. Усе дзеясловы з мажлівасьцю даданьня прэвэрбаў, як дэўтэранічныя, так і протатанічныя, адрозьніваліся ад дзеясловаў без мажлівасьці даданьня прэвэрбаў адсутнасьцю часьціцы *-es, якая дадавалася да апошніх[30]. Дзеясловы, што маглі дадаваць прэвэрбы, мелі фінальнае -i, пазьней страчанае (аналягічная зьмена вядомая для лаціны). Ніжэй прыведзены прыклад адрозьненьняў марфэмаў дзеясловаў без або з прэвэрбамі і, у сваю чаргу, адрозьненьняў між дэўтэранічнымі ды протатанічнымі на ўзоры дзеяслову «несьці».
Без даданьня прэвэрбаў | З даданьнем | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Дэўтэранічныя | Протатанічныя | ||||||
Ст.-ірл. | Пр.-кельцк. | Ст.-ірл. | Пр.-кельцк. | Ст.-ірл. | |||
1 ас., адз.л. | biru | *berū-s | do⋅biur | as⋅biur | *-berū | ní-tabur | ní-epur |
2 ас., адз.л. | biri | *beresi-s | do⋅bir | as⋅bir | *-beres(i) | ní-tab(a)ir | ní-ep(a)ir |
3 ас., адз.л. | berid, -ith | *bereti-s | do⋅beir | as⋅beir | *-beret(i) | ní-tab(a)ir | ní-ep(a)ir |
1 ас., мн.л. | berm(a)i | *beromos-es | do⋅beram | as⋅beram | *-beromos | ní-taibrem | ní-eprem |
2 ас., мн.л. | *beirthe | *beretes-es[31] | do⋅berid, -ith | as⋅berid, -ith | *-beretes[31] | ní-taibrid, -ith | ní-eprid, -ith |
3 ас., мн.л. | ber(a)it | *beronti-s | do⋅berat | as⋅berat | *-beront(i) | ní-taibret | ní-epret |
Цяперашні час дзеясловаў падзяляўся на «слабыя» й «моцныя» дзеясловы, якія ўключалі тры і пяць клясаў адпаведна. «Слабыя» дзеясловы ўтрымлівалі клясу дзеясловаў з a-асновай (напрыклад, mór(a)id «ён узьвялічвае»), i-асновай (напрыклад, lé(i)cid «ён сыходзіць») і асновай на гіятус (напрыклад, raïd/ráïd «ён грабе»); «моцныя» дзеясловы дзяліліся на клясу з супрацьпастаўленьнем паляталізаваных і непаляталізаваных зычных (напрыклад, agid «ён кіруе [возам]»), клясу з пасьлядоўным выкарыстаньнем паляталізаваных і непаляталізаваных (напрыклад, ga(i)bid «ён бярэ»), клясу з n-інфіксам (напрыклад, bongid «ён парушае»), клясу зь непаляталізаваным (то бок, «шырокім») суфіксам n- (напрыклад, cren(a)id «ён купляе», параўн. санскр. krīṇā́ti) і клясу, утвораную праз супрацьпастаўленьне паляталізаванага й непаляталізаванага n- (напрыклад, ara·chrin «ён затухае»).
Імпэрфэкт меў тыя ж асновы, што й дзеяслоў у цяперашнім часе, адрозьніваючыся ад апошняга шляхам канчаткаў. Прэтэрыт утвараўся шляхам даданьня s- ці t- альбо рэдуплікацыяй суфіксаў (зрэшты, існаваў і чацьверты спосаб, без рэдуплікацыі). Будучы час меў f- форму (датычна толькі «слабых» дзеясловаў), рэдуплікаваную a- форму, é-форму (гэтая галосная замяніла галосныя асновы) і рэдуплікаваную s-форму.
Лад суб’юнктыву, аналягічна некаторым часам, падзяляўся на формы ў залежнасьці ад фанэмы, a- і s-формы, пры гэтым апошняя паходзіла ад праіндаэўрапейскага s-суб’юнктыву аорысту. У s-форме s дадаваўся непасрэдна да кораню. Канчаткі, асабліва ў трэцяй асобе адзіночнага ліку, мелі атэматычны характар і суфікс *-s-t, што прыводзіла да ўсячэньня кораню (напрыклад, as·boind «ён адмаўляецца» < *uss-ˈbond-et, протатан. ·op(a)ind < *ˈuss-bond-et; суб’юнкт. as·bó < *uss-ˈbod-s-t, протатан. ·op /ob/ < *ˈuss-bod-s-t; 2 ас., адз.л. суб’юнкт. as·bóis < *uss-ˈbod-s-es, протатан.·obbais < *ˈuss-bod-s-es з тэматычным канчаткам *-s-es[i]).
Парадак словаў у сказе ў старажытнаірляндзкай мове звычайна падпарадкоўваўся схеме VSO (дзейнік-выказьнік-дапаўненьне), што карэлюе з большасьцю астраўных кельцкіх моваў. Засьведчаная дапушчальнасьць і іншых варыянтаў парадку словаў. Дзеяслоў меў тэндэнцыю да пазыцыі ў пачатку сказу, саступаючы толькі часьціцам (як і вынікае са схемы VSO). Асабісты займеньнік пры выкарыстаньні ў значэньні прамога дапаўненьня выступаў як прыстаўка дзеяслову, але з прычыны таго, што гэты займеньнік мог саступаць іншым прыстаўкам, ён фактычна мог прымаць выгляд інфіксу (то бок, марфэмы, убудаванай унутар слова). У якасьці дзеяслоўных прыставак таксама маглі выступаць прыназоўнікі, што, прыкладам, было ўласьціва таксама лаціне.
Старажытнаірляндзкая мова мела пісьмовасьць на аснове лацінскага альфабэту, што адрозьнівала яе ад архаічнаірляндзкае мовы, у якой ужывалася ўласнае пісьмо. Як і ў большасьці тагачасных моваў, старажытнаірляндзкая мова ня мела агульнай артаграфіі, таму правапісныя нормы маглі хістацца ў залежнасьці ад рукапісу. Ніжэй прыведзеныя толькі агульныя заканамернасьці.
Старажытнаірляндзкі варыянт лацінскага альфабэту ўтрымліваў 11 літараў:
Выкарыстоўваліся дыякрытычныя знакі, акут і кропка. Акут пазначаў падоўжанае вымаўленьне галоснай (á, é, í, ó, ú), кропка ўказвала на леніцыю (аслабленьне вымаўленьня) зычных f і s: ḟ — «ціхае» вымаўленьне, ṡ — прыдыханьне (/h/). Кропка прымянялася таксама для пазначэньня назалізаванае мутацыі зычных і ў гэтым выпадку ставілася над літарамі m або n — ṁ, ṅ. У сучасных гайдэльскіх мовах захаваўся толькі знак акуту ў ірляндзкай мове.
Выкарыстоўваліся дыграфы зь дзьвюх літараў для галоснай, якія ўказвалі на зьмену якасьці зычнага, а таксама дыграфы з выкарыстаньнем літары h, што пазначала фрыкатывізацыю зычнага. Гэтыя прынцыпы захаваліся ў ірляндзкай і шатляндзкай мовах. Так, літара i выкарыстоўвалася як пасьля звычайнай літары для галоснай, так і пасьля літары з акутам для пазначэньня «вузкасьці» наступнага зычнага, дыграфамі áe/aí, ía, uí, áu, óe/oí, úa, éu, óu, iu, au, eu пазначаліся дыфтонгі. Ніжэй прыведзенае апісаньне спалучэньняў зычных, патрэбных для пазначэньня таго ці іншага гуку.
Літара для зычнага | Пачатак слова | Пасьля галоснага | ||
---|---|---|---|---|
немутаваная | назалізаваная | леніцызаваная | ||
b | /b/ | — | /v/ | |
c | /k/ | /ɡ/ | — | /k, ɡ/ |
d | /d/ | — | /ð/ | |
f | /f/ | /v/ | «ціхія» | /f/ |
g | /ɡ/ | — | /ɣ/ | |
h | Гл. вышэй | |||
l | /L/ | /l/ | ||
m | /m/ | /ṽ/ | ||
n | /N/ | /n/ | ||
p | /p/ | /b/ | — | /p, b/ |
r | /R/ | /r/ | ||
s | /s/ | /h/ | /s/ | |
t | /t/ | /d/ | — | /t, d/ |
Незважаючы на наяўнасьць як гуку /h/, так і асобнае літары h, трывалае сувязі між імі не зафіксавана. Прыкладам, у словах, якія пачыналіся з галоснай (асабліва ў кароткіх), літара h магла зьяўляцца першай, але ня мець гукавае нагрузкі (напрыклад, прыназоўнік i «у» часам мог запісвацца як hi), або пісацца ў гэтым жа становішчы пры патрэбе ўказаньня эмфазы будзь-якой фанэмы (напрыклад, Hériu «Ірляндыя» замест звычайнага Ériu). Зь іншага боку, словы, якія насамрэч мелі ініцыяльны /h/, ня мелі ў пачатку слова літары h на пісьме (напрыклад, a ór /a hoːr/ «ейнае золата»). Вядомыя выпадкі, калі h выкарыстоўваўся для пазначэньня ініцыяльнага /h/ у слове (напрыклад, ní hed /Nʲiː heð/ «не, не яно»).
Літары c, p, t у пазыцыі пасьля l, n, r маглі пазначаць ня толькі адпаведныя ім глухія зычныя /k, p, t/, але й іхнія звонкія аналягі, на пісьме і пры глухім, і пры звонкім вымаўленьні літары маглі падвойвацца. Напрыклад:
Прыклад | Вымаўленьне | Пераклад |
---|---|---|
mac або macc | /mak(k)/ | сын |
bec або becc | /bʲeɡ(ɡ)/ | маленькі |
op або opp | /ob(b)/ | адмаўляцца |
brat або bratt | /brat(t)/ | покрыва |
brot або brott | /brod(d)/ | стракала |
derc | /dʲerk/ | адтуліна, дзірка |
derc | /dʲerɡ/ | чырвоны |
daltae | /daLte/ | гадаванец |
celtae | /kʲeLde/ | [той] хто хаваецца |
anta | /aNta/ | [тых] што засталіся |
antae | /aNde/ | [тыя] што застаюцца |
У раньніх формах старажытнаірляндзкай мовы, хутчэй за ўсё, існавалі гемінаваныя (падвойныя) зычныя, пазьней, аднак, зьніклыя. Розьніца між падвойнымі й звычайнымі захавалася на пісьме, але пры гэтым спалучэньні ll, mm, nn, rr былі пераасэнсаваныя й сталі выкарыстоўвацца для пазначэньня неленіцызаваных формаў гэтых зычных. Ненініцыяльнае старажытнаірляндзкае s перш за ўсё паходзіла з гемінаты ss, у раньніх пісьмовых помніках фіксуецца менавіта напісаньне ss.
Літары b, d, g маглі пазначаць адпаведныя фрыкатывы /v, ð, ɣ/ або паляталізаваныя аналягі гукаў /b, d, g/. Напрыклад:
Прыклад | Вымаўленьне | Пераклад |
---|---|---|
dub | /duv/ | чорны |
mod | /moð/ | праца |
mug | /muɣ/ | раб |
claideb | /klaðʲǝv/ | меч |
claidib | /klaðʲǝvʲ/ | мячы (зброя) |
Пасьля m літара b пазначала ўласна гэты ж гук, /b/, прысутнасьць перад літарай b літараў d, l або r пазначала фрыкатыў — /v/. Напрыклад:
Прыклад | Вымаўленьне | Пераклад |
---|---|---|
imb | /imʲbʲ/ | масла |
odb | /oðv/ | галіна [дрэва] |
delb | /dʲelv/ | аблічча |
marb | /marv/ | мёртвы |
Пасьля n ды r d пазначала тую ж фанэму:
Прыклад | Вымаўленьне | Пераклад |
---|---|---|
bind | /bʲiNʲdʲ/ | пявучы |
cerd | /kʲeRd/ | уменьне |
Пасьля n, l, r літара g пазначала тую ж зычную, але вартыя ўвагі апошнія два прыклады, дзе гэтая літара выкарыстоўвалася для пазначэньня фрыкатыву. Трэцяе й чацьвертае слова, нягледзячы на аднолькавае напісаньне, маюць рознае значэньне й вымаўленьне і паходзяць з розных словаў пракельцкае мовы.
Прыклад | Вымаўленьне | Пераклад |
---|---|---|
long | /Loŋɡ/ | карабель |
delg або delc | /dʲelɡ/ | шып |
argat або arggat | /arɡ(ɡ)ǝd/ | срэбра |
ingen | /inʲɣʲǝn/ | дачка |
ingen | /iNʲɡʲǝn/ | цьвік, кіпцюр |
bairgen | /barʲɣʲǝn/ | бохан |
Пасьля галоснага m пазначаў фрыкатыў, хоць мог таксама пазначаць уласна /m/, часта падвойваючыся на пісьме ў апошнім выпадку.
Прыклад | Вымаўленьне | Пераклад |
---|---|---|
dám | /daːṽ/ | кампанія [чалавек] |
lom або lomm | /Lom/ | голы |
Дыграфы ch, ph, th на пісьме не існавалі ў пачатку слова за выняткам патрэбы пазначэньня леніцыі — у гэтым выпадку ўказвалі фрыкатывы /x, f, θ/ (гл. вышэй).
Прыклад | Вымаўленьне | Пераклад |
---|---|---|
ech | /ex/ | конь |
oíph | /oif/ | прыгажосьць |
áth | /aːθ/ | брод |
Літары l, n, r падвойваліся для пазначэньня напружаных санорных, адзінарна пазначаючы звычайныя. Першапачаткова дадзеная артаграфічная акалічнасьць паходзіла з розьніцы паміж звычайнымі й падвойнымі зычнымі (гл. вышэй) з тае прычыны, што санорныя ў шматлікіх пазыцыях (напрыклад, фінальная або інтэрвакальная) паходзілі менавіта з падвойных зычных. Па зьнікненьні адрозьненьня між звычайнымі й падвойнымі зычнымі двайныя спалучэньні памянёных літараў былі пераасэнсаваныя для новае функцыі. Варта адзначыць, што падобнае напісаньне не дапускалася для пазначэньня напружаных санорных у выпадку, калі апошнія паходзілі зь непадвойных пракельцкіх санорных (напрыклад, у пачатку слова або перад зычным). Напрыклад:
Прыклад | Вымаўленьне | Пераклад |
---|---|---|
corr | /koR/ | журавель |
cor | /kor/ | штурханьне |
coll | /koL/ | гняды |
col | /kol/ | грэх |
sonn | /soN/ | дзель |
son | /son/ | гук |
ingen | /inʲɣʲǝn/ | дачка |
ingen | /iNʲɡʲǝn/ | цьвік, кіпцюр |
Літары a, ai, e, i ў пасьлянаціскным (але не фінальным) становішчы адлюстроўвалі галосны /ǝ/ (гл. вышэй). Кожная з гэтых літараў вызначала артыкуляцыю (паляталізаваная або вэлярызаваная) навакольных зычных, ня маючы з гэтае прычыны этымалягічнага значэньня. Выкарыстаньне той ці іншай літары зь пераліку вышэй падпарадкоўвалася наступнай схеме:
Папярэдняя зычная | Наступная зычная | Напісаньне | Прыклад |
---|---|---|---|
«шырокая» | «шырокая» | a | dígal /ˈdʲiːɣǝl/ «помста» (nom.) |
«шырокая» | «вузкая», адкрыты склад | a | |
«шырокая» | «вузкая», закрыты склад | ai | dígail /ˈdʲiːɣǝlʲ/ «помста» (acc./dat.) |
«вузкая» | «шырокая» | e | dliged /ˈdʲlʲiɣʲǝð/ «закон» (acc.) |
«вузкая» | «вузкая» | i | dligid /ˈdʲlʲiɣʲǝðʲ/ «закон» (gen.) |
Цалкам верагодна, што рознае пісьмовае адлюстраваньне /ǝ/ магло сьведчыць пра аляфанічны характар гэтае фанэмы.