Старэйшы сяржант

Старэ́йшы сяржа́нт[1][2][3] (наркам. старшы сяржант) — воінскае ці спэцыяльнае званьне сяржанцкага саставу ва Узброеных Сілах, іншых войсках і вайсковых фармаваньнях Рэспублікі Беларусь і некаторых іншых краінаў. Па рангу вышэй за сяржанта.

Ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь надаецца вайскоўцу, які да гэтага меў званьне сяржант, па заканчэньні ўвыслугі адзін год у гэтым воінскім званьні, калі ён займае пасаду, для якой штатам агадана воінскае званьне старшы сяржант ці больш высокае.

Перад воінскім званьнем вайскоўца, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы дадаецца слова "гвардыі".

Воінскае званьне рэзэрвіста дапаўняецца словам "рэзэрву".

Воінскае званьне грамадзяніна, які складаецца ў запасе ці знаходзіцца ў адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамі "запасу" ці "ў адстаўцы".

  1. ^ Мікола Байкоў, Андрэй Бараноўскі. старший — старэйшы // Практычны беларускі вайсковы слоўнік / старш.кам. П. Валасноў. — Менск: Вайсковая камісія пры Інбелкульце, 1927. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
  2. ^ Васіль Быкаў. Палкаводзец // Сьцяна: зборнік / рэд. Сяргей Дубавец. — Менск: Наша ніва, 1997. — ISBN 985-6374-05-7
  3. ^ Вікторыя Захарава. Дзеці «Партызанфільма» // Зьвязда : газэта. — 5 траўня 2017. — № 84 (28448). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)