| |
Мікеланджэлё | |
Стварэньне Адама, каля 1511 году | |
La creazione di Adamo | |
фрэска. 280×570 см | |
Сыкстынская капэла, Ватыкан |
«Стварэньне Адама» (па-італьянску: La creazione di Adamo) — фрэска Мікелянджэлё, напісаная каля 1511 году.
Фрэска ёсьць чацьвертай зь дзевяці цэнтральных кампазыцыяў столі Сыкстынскай капэлы, прысьвечаных дзевяці сюжэтам кнігі Роду. Фрэска ілюструе эпізод:
![]() |
І стварыў Бог чалавека на свой узор | ![]() |
Быц 1:27 |
«Стварэньне Адама» — адна з найбольш вядомых кампазыцыяў росьпісу Сыкстынскай капэлы. У бясконцай прасторы ляціць Бог-Бацька, акружаны бяскрылымі анёламі, з чырвонай тунікай, якая разьвявацца за ім. Правая рука выцягнутая насустрач руцэ Адама і амаль дакранаецца яе. Цела Адама, якое ляжыць на зялёнай скале, паступова прыходзіць у рух, абуджаецца да жыцьця. Уся кампазыцыя сканцэнтраваная на жэсьце дзьвюх рук. Рука Бога дае імпульс, а рука Адама прымае яго, даючы ўсяму целу жыцьцёвую энэргію. Тым, што іх рукі не датыкаюцца, Мікелянджэлё падкрэсьліў немагчымасьць злучэньня боскага і чалавечага. У вобразе Бога, на задумку мастака, пераважае не цудоўны пачатак, а гіганцкая творчая энэргія. У выяве Адама Мікелянджэлё апявае сілу і прыгажосьць чалавечага цела. Фактычна, перад намі паўстае не само стварэньне чалавека, а момант, у які той атрымлівае душу, гарачае шуканьне боскага, смагу спазнаньня.