Страчаны рай

Страчаны рай
па-ангельску: Paradise Lost
Тытульны аркуш першага выданьня (1668)
Жанр: эпічная паэма
Аўтар: Джон Мілтан
Мова арыгіналу: ангельская
Публікацыя: 1667
Выдавецтва: Samuel Simmons[d]
Наступны твор: Paradise Regained[d]
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Стра́чаны рай (па-ангельску: Paradise Lost) — эпічная паэма, напісаная ангельскім паэтам Джонам Мілтанам, упершыню апублікаваная ў 1667 годзе ў дзесяці кнігах, якія складаюцца з больш чым дзесяці тысячаў радкоў, напісаных белым вершам. Наступнае другое выданьне паэмы 1674 году зьмяшчала ўжо 12 кнігаў (на манер Энэіды Вэргілія); амаль увесь зьмест паэмы Мілтан пісаў, ужо будучы цалкам сьляпым і вымушаным дыктаваць прыдуманыя радкі.

Паэма апісвае біблейскую гісторыю грэхападзеньня чалавека: спакушэньня Адама і Евы падшым анёлам Шатанам і іхняе выгнаньне з Эдэму.